m = i b c j l h a b i h j’ыразнае... · розных жанраў,...

50
РЕПОЗИТОРИЙ БГПУ

Upload: others

Post on 07-Oct-2020

4 views

Category:

Documents


0 download

TRANSCRIPT

Page 1: M = I B C J L H A B I H J’ыразнае... · розных жанраў, карыстаючыся сродкамі інтанацыйнай выразнасці (тон, тэмп,

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 2: M = I B C J L H A B I H J’ыразнае... · розных жанраў, карыстаючыся сродкамі інтанацыйнай выразнасці (тон, тэмп,

2

ЗМЕСТ

ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА ............................................................................ 3 ТЭАРЭТЫЧНЫ РАЗДЗЕЛ .................................................................................. 4

Уводзіны ў дысцыпліну “Выразнае чытанне” ............................................... 4 Тэхніка выразнага чытання .............................................................................. 6

Гігіена голасу настаўніка .............................................................................. 6 Дыханне і яго тыпы ....................................................................................... 7 Моўны голас ................................................................................................... 8

Выканальніцкі аналіз мастацкага тэксту ...................................................... 10 Спецыфіка выканальніцкага аналізу мастацкага тэксту ......................... 10 Лагічны аналіз твора ................................................................................... 11 Эмацыянальная выразнасць чытання (КСР) ............................................. 13

Партытура чытання ......................................................................................... 14 Асаблівасці чытання літаратурных твораў розных жанраў ....................... 15

ПРАКТЫЧНЫ РАЗДЗЕЛ .................................................................................. 22 Тэхніка выразнага чытання ............................................................................ 22

Практыкаванні на пастаноўку правільнага дыхання ............................... 22 Дыкцыя і арфаэпія. Правілы літаратурнага вымаўлення галосных і зычных гукаў ................................................................................................ 23

Выканальніцкі аналіз мастацкага твора ....................................................... 24 Ідэйна-эстэтычны аналіз мастацкага твора. Лінгвастылістычны аналіз 24 Інтанацыйны аналіз мастацкага твора ....................................................... 25

Трэніроўка чытання мастацкіх твораў з улікам распрацаванай партытуры ........................................................................................................................... 26 Асаблівасці чытання літаратурных твораў розных жанраў ....................... 27

Асаблівасці чытання лірычных твораў ...................................................... 27 Асаблівасці чытання твораў малых фальклорных жанраў ...................... 28

Раздзел кантролю ведаў ..................................................................................... 29 Заданне да заліку (для студэнтаў завочнай формы атрымання адукацыі) 29 Патрабаванні да заліку (для студэнтаў дзённай формы атрымання адукацыі) .......................................................................................................... 29

ДАПАМОЖНЫ РАЗДЗЕЛ ................................................................................ 30 Праграма дысцыпліны .................................................................................... 30

СПІС РЭКАМЕНДАВАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ ................................................. 50

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 3: M = I B C J L H A B I H J’ыразнае... · розных жанраў, карыстаючыся сродкамі інтанацыйнай выразнасці (тон, тэмп,

3

ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА

Адна з задач навучання чытанню ў пачатковай школе – развіваць эмацыянальна-пачуццёвую сферу, творчае ўяўленне, вобразнае і крытычнае мысленне, творчыя здольнасці малодшых школьнікаў. Вырашэнню гэтай задачы садзейнічаюць урокі выразнага чытання. Таму праца па выразным чытанні мастацкага твора ўваходзіць у агульную сістэму прафесійнай падрыхтоўкі настаўніка пачатковых класаў. Вучэбная дысцыпліна “Выразнае чытанне” ўзбагачае студэнта сістэмай ведаў і ўменняў, якія даюць яму магчымасць самастойна рыхтавацца да расказвання і чытання мастацкіх твораў і навучыць выразнаму чытанню вучняў.

Вучэбная дысцыпліна цесна звязана з іншымі курсамі – “Беларуская мова”, “Дзіцячая літаратура”, “Методыка выкладання беларускай мовы і літаратурнага чытання”, “Методыка выкладання рускай мовы і літаратурнага чытання”.

Вучэбна-метадычны комплекс уяўляе сабой вучэбна-метадычнае забеспячэнне дысцыпліны “Выразнае чытанне” і прызначаны для студэнтаў дзённай і завочнай форм атрымання адукацыі.

Прызначэнне вучэбна-метадычнага комплекса – забяспечыць студэнтаў І ступені вышэйшай адукацыі матэрыяламі для самастойнага вывучэння дысцыпліны і падрыхтоўкі да заліку.

Комплекс складаецца з чатырох раздзелаў: 1 – тэарэтычны, у якім змешчаны лекцыйны матэрыял па асноўных тэмах, у 2 раздзеле – практычным – прыводзіцца планы практычных заняткаў, прадстаўлены творы, прызначаныя для самастойнага аналізу студэнтаў, 3 раздзел – раздзел кантролю ведаў – змяшчае патрабаванні да заліку для студэнтаў дзённай і завочнай форм атрымання адукацыі, у 4 – дапаможным раздзеле – прыводзіцца вучэбная праграма дысцыпліны і спіс рэкамендаванай літаратуры.

РЕ

ПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 4: M = I B C J L H A B I H J’ыразнае... · розных жанраў, карыстаючыся сродкамі інтанацыйнай выразнасці (тон, тэмп,

4

ТЭАРЭТЫЧНЫ РАЗДЗЕЛ

Уводзіны ў дысцыпліну “Выразнае чытанне”

1. Прадмет і задачы дысцыпліны, яе спецыфіка. 2. Выразнае і мастацкае чытанне. 1. Слова – асноўны сродак выхавання і навучання, а голас – асноўны

інструмент настаўніка. Асноўныя прафесійныя якасці вуснай мовы настаўніка: публічнасць,

змястоўнасць, нарматыўнасць, тэхнічная выразнасць, інтанацыйная экспрэсіўнасць.

Сістэма падрыхтоўкі спецыялістаў ва ўстановах вышэйшай адукацыі педагагічнага профілю не можа не ўлічваць, якія веды, уменні і навыкі неабходна фарміраваць у навучэнцаў на І і ІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі. Новыя задачы, пастаўленыя грамадствам перад агульнаадукацыйнымі ўстановамі, абумоўліваюць перагляд кампетэнцый, якія павінны быць выпрацаваны ў будучых настаўнікаў.

Канцэпцыя вучэбнага прадмета “Літаратурнае чытанне“ I ступені агульнай сярэдняй адукацыі разглядае гэты прадмет “як падрыхтоўчы этап адзінай літаратурнай адукацыі вучняў”, які “прызначаны ўвесці малодшых школьнікаў у свет беларускай мастацкай літаратуры, абудзіць цікавасць да кніг і чытання на беларускай мове, закласці асновы чытацкай культуры”.

Адна з задач, якія вырашае вучэбны прадмет “Літаратурнае чытанне”, – гэта “вучыць правільнаму, асэнсаванаму, выразнаму чытанню ўголас і сам сабе з хуткасцю, якая не перашкаджае асэнсаванню”. Таму ўжо ў пачатковай школе вучні атрымліваюць “веды аб сродках выразнага чытання мастацкага твора (сіла голасу, тон, тэмп, паўза, лагічны націск)”, вучацца аналізаваць твор, каб у выніку навучыцца “чытаць выразна ўголас мастацкія творы розных жанраў, карыстаючыся сродкамі інтанацыйнай выразнасці (тон, тэмп, паўза, лагічны націск); ацэньваць сваё і пачутае чытанне ў адпаведнасці з правільнасцю і выразнасцю”.

Праца па выразным чытанні прадугледжана ў кожным класе пачатковай школы. Змест навучання і заданні ўскладняюцца. Вучань 4 класа павінен самастойна вырашаць задачу выразнага чытання і ўмець выкарыстоўваць сродкі выразнага чытання: паўзы ў адпаведнасці са знакамі прыпынку, гучнасць у адпаведнасці з эмацыянальным станам дзеючай асобы, лагічны націск на важных у сэнсавых адносінах словах, фразах, інтанацыю сказа”.

Такім чынам, будучы настаўнік пачатковых класаў павінен валодаць ведамі, уменнямі і навыкамі выразнага чытання мастацкага твора, умець выразна чытаць тэксты розных стыляў. Аднак праведзенае апытанне сярод студэнтаў факультэта пачатковай адукацыі БДПУ выявіла, што ніводзін з рэспандэнтаў не змог дастаткова поўна раскрыць сутнасць паняцця “выразнае чытання”: пашыранымі былі адказы, што гэта “чытанне з паўзамі,

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 5: M = I B C J L H A B I H J’ыразнае... · розных жанраў, карыстаючыся сродкамі інтанацыйнай выразнасці (тон, тэмп,

5

патрэбным тэмпам”, “калі чытач перадае інтанацыю, якую задумаў аўтар”, “паказ эмоцый, якія хацеў перадаць аўтар”. Сярод элементаў выразнага чытання 77% апытаных назвалі інтанацыю, 33% – правільнае вымаўленне гукаў і слоў, 32% – тэмп чытання, 24% – захаванне паўз, 12% – націск, 8,7% – дыкцыю, тэмбр, гучнасць голасу. Як бачым, паняцце выразнасці звязана ў першую чаргу з тэхнікай маўлення і веданнем арфаэпічных норм. Значна радзей у якасці асноўных элементаў выразнага чытання называліся разуменне тэксту, свядомасць успрыняцця прачытанага, разуменне аўтарскай задумы і інш.

Такім чынам, будучыя настаўнікі пачатковых класаў не заўсёды правільна ўсведамляюць, што значыць прачытаць тэкст выразна, якая праца павінна папярэднічаць выразнаму чытанню мастацкага твора.

З мэтай вырашэння данай праблемы ў вучэбны план падрыхтоўкі студэнтаў 1 курса па спецыяльнасці “Пачатковая адукацыя” з 2013 года ў якасці кампанента ўстановы вышэйшай адукацыі цыкла агульнанавуковых і агульнапрафесійных дысцыплін уведзена дысцыпліна “Выразнае чытанне”, якая скіравана на знаёмства з тэхнікай выразнага чытання, выпрацоўку навыкаў самастойнага выканальніцкага аналізу мастацкага твора і выразнага чытання мастацкіх твораў розных жанраў.

Мэта вучэбнай дысцыпліны – падрыхтаваць кваліфікаванага настаўніка пачатковых класаў, які валодае ведамі, уменнямі і навыкамі выразнага чытання мастацкага твора, спрыяць удасканавленню выразнага маўлення будучых настаўнікаў пачатковых класаў.

Задачы вучэбнай дысцыпліны: • пазнаёміць з тэхнікай выразнага чытання; • навучыць навыкам самастойнага выканальніцкага аналізу

мастацкага твора; • пазнаёміць са спецыфікай выразнага чытання эпічных, лірычных

і драматычных твораў; • выпрацаваць навыкі выразнага чытання мастацкіх твораў розных

жанраў. 2. Выразнае чытанне – від выканальніцнага мастацтва, сутнасць якога

заключаецца ў творчым увасабленні літаратурнага твора ў жывым, напоўненым думкай, вобразамі, пачуццём і воляй, вусным слове. Гэта значыць – чытанне зразумелае, неабыякавае, мэтанакіраванае.

Асноўная мэта – ясна і правільна перадаць думкі аўтара. Асноўная праблема – чытальнік не з’яўляецца аўтарам тэксту. У аснову методыкі навучання выразнаму чытанню пакладзены творчыя

прынцыпы сістэмы тэатральнага рэжысёры К.Станіслаўскага і яго паслядоўнікаў. Творы мастацкай літаратуры ў школе трэба чытаць па-мастацку. Таму выразнае і мастацкае чытанне разглядаюцца як сінонімы.

Кожнаму настаўніку неабходна самому ўмець і вучыць школьнікаў перадаваць, раскрываць у жывым слове змест мастацкага тэксту.

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 6: M = I B C J L H A B I H J’ыразнае... · розных жанраў, карыстаючыся сродкамі інтанацыйнай выразнасці (тон, тэмп,

6

Аднак мастацкае чытанне настаўніка – адна з састаўных частак урока. Найбольшая ўвага заўсёды звяртаецца на вывучэнне самога мастацкага твора і на распрацоўку яго чытання вучнямі. Таму найбольш важнай часткай працы па выразным чытання з’яўляецца праца з тэкстам.

Этапы працы з тэкстам: 1) Падрыхтоўка да ўспрыняцця. 2) Першае знаёмства з тэкстам. 3) Чытанне “пад мікраскопам”. 4) Аналіз жанру, тэмы, кампазіцыі. 5) Сэнсавы аналіз. 6) Лагічны аналіз. 7) Эмацыянальны аналіз. 8) Распрацоўка партытуры. 9) Праверка чытання. Тэхніка выразнага чытання

Гігіена голасу настаўніка Кожны, хто прафесійна выкарыстоўвае свой галасавы апарат, абавязны

мець элементарныя веды па гігіене голасу і рэжыме прафесійнай работы. Гэта важная частка прафесійнай культуры, куды ўключаюцца і элементарныя медыцынскія веды.

Гігена голасу – гэта галіна навукі, якія займаецца 1) вывучэннем прычын парушэнняў у галасавым апараце, асабліва пры яго прафесійным выкарыстанні, 2) пошукам магчымасцей пазбегнуць захворванняў голасу, 3) вывучэннем фізічных магчымасцей чалавечага арганізму, 4) складаннем і фармуляваннем законаў, нормаў прафесійных галасавых паводзін і рэжыму, выкананне якіх забяспечыць чалавеку здаровы галасавы апарат.

На працу голасу ўплываюць знешнія і ўнутраныя раздражняльнікі: унутраныя:

1) дзейнасць мышц, 2) дзейнасць нервовай сістэмы, 3) работа органаў дыхання, сэрца, 4) функцыянаванне органаў слыху,

зроку, 5) эмацыянальныя рэакцыі.

знешнія: 1) працоўная абстаноўка; 2) асвятленне; 3) староннія гукі, шумы; 4) староннія асобы, якія

прысутнічаюць на занятках.

Умовы прафесійнага станаўлення голасу: • псіхалагічны клімат у калектыве: спакойная атмасфера,

добразычлівасць, што выключае нервовыя зрывы і траўмы; • веды настаўнікаў у галіне фізіялогіі і гігіены: трэба ведаць

прыроду свайго голасу і яго фізіялагічныя магчымасці; • чаргаванне заняткаў і адпачынку; • не выкарыстоўваць голас, калі хварэеш. Трэба ўмець адрозніваць

непаладкі, выкліканыя прастудай і неправільным голасаўтварэннем;

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 7: M = I B C J L H A B I H J’ыразнае... · розных жанраў, карыстаючыся сродкамі інтанацыйнай выразнасці (тон, тэмп,

7

• маральнае і фізічнае перанапружанне; • якасці характару: самадысцыпліна, мэтанакіраванасць, псіхічная

стабільнасць, настрой, увага, упэўненасць у сваіх сілах, смеласць; • уменне карыстацца голасам, падтрымліваць пастаянную

галасавую форму; • рытм жыцця: рэжым працы і адпачынку; • харчаванне. Для захавання голасу рэкамендуецца: • пазбягаць рэзкай змены тэмпературы, • пасля гарачай ежы на вуліцу выходзіць толькі праз 15-30 хв., • не размаўляць на марозе, • пазбягаць ахаладжэння і пераахаладжэння, • сачыць за абуткам, галаўным уборам, • у паўсядзённым жыцці дыхаць па магчымасць толькі праз нос, • загартоўваць арганізм, • своечасова лячыцца. Найбольш распаўсюджаныя недахопы моўнага голасу: • афанія – невыразнасць, цьмянасць гучання; • дысфанія – адсутнасць устойлівага, роўнага гучання, у выніку

чаго голас часта зрываецца, дрыжыць; • фонастэнія – хуткая стамляльнасць голасу. Стомленасць голасу

можа быць двух відаў: стомленасць цэнтральнай нервовай сістэмы і мышачная стомленасць гартані;

• псеўдафонастэнія – перарывістаць голасу, выкліканая няўменнем чалавека кіраваць сваімі эмоцыямі.

Наш голас – люстэрка нашага псіхалагічнага і фізічнага стану. Абыякавасць да голасу прыводзіць да захворванняў.

Прычны захвораванняў: а) пераацэнка магчымасцяў свайго галасавога апарату; б) празмерны прыём ежы; в) ужыванне алкаголю і курэнне; г) пыл у памяшканні; д) адсутнасць правільнай пастаноўкі голасу. е) інфекцыі. Дыханне і яго тыпы 1. Будова маўленчага апарату 2. Паняцце пра фанацыйнае дыханне 1. Тэхніка маўлення – гэта комплекс навыкаў у пастаноўцы голасу, ва

ўмацаванні дыяпазону голасу, яго сілы і вынослівасці, ва ўзбагачэнні маўленчай інтанацыі, у паляпшэнні дыкцыі.

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 8: M = I B C J L H A B I H J’ыразнае... · розных жанраў, карыстаючыся сродкамі інтанацыйнай выразнасці (тон, тэмп,

8

Утварэнне голасу – гэта складаны фізіялагічны працэс, у якім задзейнічаны розныя групы мышцаў. Галасавы апарат чалавека ўключае тры аддзелы: генератарны, энергетычны, рэзанатарны.

Голас утвараецца ў выніку праходжання паветра праз гартань пры выдыху, дзе пасля вагання галасавых звязак узнікае гук, які потым узмацняецца сістэмай рэзанатараў.

Асаблівасці будовы і функцыянавання маўленчага апарату вызначаюць наступныя віды спецыяльнай работы, якая забяспечвае правільнае ўтварэнне гукаў: 1) выпрацоўка правільнай паставы, 2) актывізацыя асноўных груп мышц, якія спрыяюць пастаноўцы дыхання, 3) развіццё акустычных уласцівасцей рэзанатараў, ад якіх залежаць тэмбр і гучнасць голасу, 4) трэніроўка актыўных органаў артыкуляцыі, адказных за выразнае вымаўленне гукаў (дыкцыю).

2. Дыханне – гэта жыццёва неабходны фізіялагічны працэс спажывання

арганізмам кіслароду і выдзялення вуглякіслага газу. Існуць два віды дыхання: • газаабменнае, або фізіялагічнае. асноўная функцыя якога –

вентыляцыя лёгкіх і забеспячэнне арганізма кіслародам; • фанацыйнае (маўленчае), якое служыць яшчэ для гукаўтварэння. Спецыфіка фанацыйнага дыхання ў тым, што яго рытм і працягласць

дыктуецца не патрэбамі арганізма, а логікай тэксту, які чытаецца ці прамаўляецца. Структура фізіялагічнага дыхання ўяўляе сабой паслядоўны ўдых і выдых аднолькавай даўжыні (рытм дыктуецца арганізмам). Фанацыйнае дыханне мае іншую структуру: удых – паўза – выдых.

Асаблівасці фанацыйнага дыхання: • яно павінна быць глыбокім, спакойным, незаўважным; • адбываецца ў пэўнай паслядоўнасці: удых – паўза – выдых,

прычым выдых павінен быць у 10–15 разоў даўжэйшым за ўдых; • удыхаць паветра трэба праз нос, а выдыхаць праз рот; • неабходна ўзнаўляць запас паветра пры кожнай магчымасць; • не расходаваць увесь запас паветра. У працэсе дыхання ўдзельнічаюць розныя комплексы мышцаў. У

залежнасці ад таго, дзе адбываецца асноўны мышачны рух, які расшырае ці сціскае лёгкія, вызначаюцца чатыры тыпы дыхання: плечавы, грудны, рэберны, брушны (дыяфрагмавы). Ні адзін з гэтых тыпаў у чыстым выглядзе не адпавядае тым патрабаванням, якія прад’яўляюцца да дыхання пры выразным чытанні. Найбольш прыдатным з’яўляецца камбінаваны (рэберна-дыяфрагмавы) тып дыхання.

Моўны голас 1. Прафесійныя якасці голасу. 2. Рэзанатары і іх роля. 3. Паняцце пра артыкуляцыю і дыкцыю.

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 9: M = I B C J L H A B I H J’ыразнае... · розных жанраў, карыстаючыся сродкамі інтанацыйнай выразнасці (тон, тэмп,

9

1. Развіццё (пастаноўка) голасу – адзіны псіхафізіялагічны працэс, які

складаецца з трэніроўкі дыхання, выпраўлення недахопаў дыкцыі і развіцця голасу.

Паставіць голас – значыць выявіць усе лепшыя якасці, уласцівыя голасу пэўнага чалавека, развіваць адпаведныя навыкі да таго часу, пакуль голас не набудзе небаходныя прафесійныя якасці.

Асноўнымі паказчыкамі голасу чалавека з’яўляюцца: тэмбр – афарбоўка голасу, якую яму надаюць абертоны. Як правіла,

тэмбр канчаткова фарміруецца ў юнацкім узросце і змяніць яго цяжка; сіла гуку залежыць ад актыўнасці работы органаў маўлення: чым з

большым напорам выдыхаецца паветра праз галасавую шчыліну, тым большую сілу набывае гук;

палётнасць гуку – здольнасць голасу распаўсюджвацца на пэўную адлегласць. Гэтая якасць таксама звязана з актыўнасцю і сілай дыхання;

вынослівасць – здольнасць голасу вытрымліваць значныя фізічныя і псіхалагічныя нагрузкі. Гэтая якасць залежыць ад палётнасці голасу, ад працэсу дыхання, работы артыкуляцыйных органаў, якасці рэзаніравання;

дыяпазон – аб’ём голасу, які вызначаецца інтэрвакалам паміж даступнымі яму самым нізкім і самым высокім голасам. Часткай гукавага дыяпазону чалавечага голасу з’яўляецца рэгістр. Існуюць грудны (ніжні), змешаны (сярэдні) і галаўны (верхні) рэгістры. Межы рэгістраў голасу найчасцей залежаць ад індывідуальных асаблівасцей маўленчага апарату чалавека.

2. Існуе дзве групы рэзанатараў – верхняя і ніжняя. Верхняя (чарапная

каробка, ротавая і носавая поласць) забяспечвае палётнасць голасу. Ніжняя (грудная поласць) забяспечвае тэмбр голасу. Верхняя і ніжняя рэзанатарныя сістэмы забяспечвацюь статыку, дынаміку, індывідуальную афарбоўку і гучнасць голасу.

Рэзанатары за кошт абертонаў (розначастотных ваганняў паветра, якія ўзнікаюць у ротавай поласці) ствараюць пэўны тэмбр – афарбоўку голасу і забяспечваюць яго гучанне.

Самым вялікім рэзанатарам з’яўляецца ротавая поласць, бо аб’ём рота можа мяняцца ў залежнасці ад ступені яго раскрыцця, а таксама ад спецыфікі руху вуснаў і языка. Верхнюю частку ротавай поласці займае паднябенне – цвёрдае (пярэдняя і задняя часткі) і мяккае (знаходзіцца ў канцы ротавай поласці).

Становішча мяккага паднябення істотна ўплывае на працэс узнікнення гукаў, характар вымаўлення і артыкуляцыйныя характарыстыкі гукаў. Калі паднябенне апушчана ў поласць глоткі, то паветра трапляе ў насавую поласць і гука набывае насавое адценне. Калі мяккае паднябенне прыўзнята і прыціснута да задняй сценкі, то паветра свабодна ідзе ў ротавую поласць – утвараюцца чыстыя гукі.

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 10: M = I B C J L H A B I H J’ыразнае... · розных жанраў, карыстаючыся сродкамі інтанацыйнай выразнасці (тон, тэмп,

10

Самы актыўны орган – язык, здольны мяняць артыкулятыўныя характарыстыкі гука праз рухі кончыка, бакавых частак, сярэдняй і задняй часткі.

Актыўны артыкуляцыйны орган – губы. Іх рознае становішча ўплывае на артыкуляцыйныя характарыстыкі галосных і зычных гукаў.

3. Памылкі ў маўленні могуць залежаць ад стану цэнтральнай нервовай

сістэмы, ад будовы языка, губ, паднябення, сківіц, насаглоткі і падзяляюцца на арганічныя (звязаныя з фізіялагічнымі парушэннямі моўных органаў) і неарганічныя (узнікаюць з механічнага пераймання чужых недахопаў або нізкай культурай маўлення).

Дыкцыя – ступень выразнасці ў вымаўленні гукаў, складоў і слоў у час маўлення. Дыкцыя залежыць ад работы маўленчага апарату (язык, губы, сківіцы, зубы, паднябенне, галасавыя звязкі).

Тыповымі дыкцыйнымі памылкамі з’яўляюцца: 1) недакладнае гучанне асобных гукаў; 2) пропуск галосных і [й]; 3) пропуск зычных гукаў. Арфаэпічныя памылкі звязаны з парушэннем арфаэпічных норм.

Прычыны арфаэпічных памылак звязаны з няведаннем норм, уплывам дыялектных гаворак і рускай мовы, уплывам арфаграфіі.

Выканальніцкі аналіз мастацкага тэксту

Спецыфіка выканальніцкага аналізу мастацкага тэксту 1. Паняцце пра выканальніцкі аналіз. 2. Шляхі сэнсавага аналізу твора. 1. Для таго, каб творча ўвасобіць мастацкі тэкст у вусным слове,

неабходна папярэдне прааналізаваць твор, спасцігнуць яго сэнс, эстэтычна ацаніць і ўспрыняць яго змест, мастацкія вартасці. Гэты аналіз шмат у чым падобны да літаратуразнаўчага, аднак паколькі праводзіцца з мэтай падрыхтоўкі да выканання літаратурнага твора, то мае сваю спецыфіку.

Мэта выканальніцкага аналізу – выявіць ідэйна-сэнсавую сутнасць літаратурнага твора, належным чынам ацаніць галоўныя падзеі, канкрэтна ўявіць мастацкія вобразы, пранікнуць у глыбіню пачуццяў, якія паказваюцца ў творы.

У аснове выразнага чытання ляжыць сістэма працы над акцёрскім майстэрствам К.С.Станіслаўскага, які будуе сваю сістэму як мастацтва суперажывання ў адрозненні ад мастацтва прадстаўлення, паказу. К.Станіслаўскі рэкамендуе выканаўцам шчыра верыць у рэальнасць жыцця літаратурных герояў, парадніцца з імі настолькі, як быццам гэта іх уласнае жыццё. Каб паверыць у гэта, чытальнік павінен валодаць творчым уяўленнем.

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 11: M = I B C J L H A B I H J’ыразнае... · розных жанраў, карыстаючыся сродкамі інтанацыйнай выразнасці (тон, тэмп,

11

Праца над выразным чытаннем засанавана на прынцыпе шчырасці перажыванняў. Каб чытальнік гаварыў з пачуццем, ён павінен імкнуцца да слоўнага дзеяння. Для гэтага чытач павінен ведаць, што і для чаго ён хоча данесці да слухача. Пастаноўка канкрэтнай задачы (падзяліцца думкамі, пераканаць, насмяшыць, расчуліць і г.д.) дазваляе павысіць эфектыўнасць маўлення.

Для таго, каб выканаць задачу, выканаўца павінен зразумець задуму аўтара, папрэдне дэталёва прааналізаваўшы тэкст.

Выканальніцкі аналіз складаецца з трох этапаў: сэнсавы аналіз, лагічны аналіз і эмацыянальны аналіз.

2. Адзін з важных этапаў – сэнсавы аналіз тэксту. Задача – знаёмства

са зместам твора. Паслядоўнасць работы з мастацкім творам: 1) агульная характарыстыка тэксту: час напісання, тэма, ідэя, жанр,

кампазіцыя тэксту, вобраз аўтара і г.д.; 2) запаволенае чытанне: твор разглядаецца пад лінгвістычным

“мікраскопам”; 3) чытанне-аналіз: даецца лінгвістычная характарыстыка твора на

ўсіх моўных узроўнях; 4) чытанне-сінтэз: стварэнне цэласнага ўяўлення пра мастацкі тэкст,

выяўленне ідэі твора; выяўляецца эстэтычнае значэнне моўных адзінак. Віды аналізу: • ідэйна-тэматычны аналіз – вызначэнне псіхалагічнай задумы

аўтара, вызначыць мэты, задачы і змест выканальніцкага аналізу. • праблемны аналіз – аналіз па праблемных пытаннях і сітуацыях. • аналіз развіцця дзеяння – праца над сюжэтам, яго эпізодамі,

главамі. Разбор ідзе ад учынка да характару, ад падзеі – да сэнсу тэксту. • аналіз кампазіцыі раскрывае логіку развіцця аўтарскай думкі.

Экспазіцыя (пачатак) – выражаецца тэма твора, заяўляецца. Кульмінацыйная сцэна – закранутыя галоўныя пытанні, якія хвалююць пісьменніка. Развязка (канец) – выражаецца асноўная ідэя, сыходзяцца ўсе падзеі.

• аналіз мастацкіх вобразаў. Вобраз – асноўная адзінка мастацкага твора: герой, пейзаж, інтэр’ер. У ім узаемадзеяння слоў для стварэння цэласнай карціны. У выніку трэба зразумець сэнс вобраза – нагрузку, якую нясе ў творы.

Сэнсавы аналіз павінен заканчвацца пастаноўкай задач чытання. Лагічны аналіз твора 1. Маўленчы такт. Дзяленне тэксту на маўленчыя такты. 2. Лагічныя паўзы. Паўзы і знакі прыпынку. 3. Лагічны націск. Правілы пастаноўкі лагічнага націску. 1. Праводзячы выканальніцкі аналіз мастацкага твора, неабходна

выявіць і засвоіць логіку думкі і дзеяння ў кожным эпізодзе. Логіка

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 12: M = I B C J L H A B I H J’ыразнае... · розных жанраў, карыстаючыся сродкамі інтанацыйнай выразнасці (тон, тэмп,

12

залежыць ад глыбіні прачытання і ўспрымання значэння асобных слоў і фраз, а таксама спасціжэння сэнсавай сутнасці ўсяго твора ці ўрыўка.

Маўленчы такт – найменшая, інтанацыйна непадзельная сэнсавая адзінка фразы. Гэта група слоў, аб’яднаных сэнсам. Колькасць слоў можа быць розная. Маўленчы такт залежыць ад зместу мастацкага тэксту і ад таго, што зразумеў і ўсвядоміў у гэтым тэксце чытач: ад канкрэтнасці выяўлення асноўнай думкі ўсяго твора, вызначэння задачы чытання. Маўленчы такт трэба чытаць злітна і інтанацыйна цэласна.

2. Паўзы падзяляюць тэкст на маўленчыя такты. Гэта прыпынак у

чытанні, працягласць якога залежыць ад зместу тэксту і ад таго, як успрыняў яго сэнсавую сутнасць выканаўца.

Сэнсавыя (лагічныя) паўзы часта супадаюць са знакамі прыпынку. Аднак могуць і не супадаць, калі парушаецца сэнсавая плынь фразы.

Псіхалагічная паўза – прыпынак у чытанні, выкаліканы эмацыянальнай узрушанасцю і ўсхваляванасцю, што ўзнікаюць у выканаўцы ад суперажывання з’яў і падзей, адлюстраваных у мастацкім творы. Служыць для раскрыцця ідэйна-сэнсавай сутнасці тэксту ў яго псіхалагічным развіцці. Залежыць ад падтэксту і кантэксту і вызначаецца імі. Псіхалагічнымі паўзамі карыстаюцца, калі неабходна ўзмацніць уздзеянне словам.

3. Сэнсавы (лагічны) націск – спецыяльнае выдзяленне найбольш

значных па сэнсе слоў у часе чытання. Ненаціскныя словы дапамагаюць канкрэтызаваць думку, лексічнае выражэнне якой застаецца нязменнай. Вызначэнне націскных слоў у кожным канкрэтным выпадку залежыць ад таго, як разумее аўтара чытальнік, што для яго стане самым галоўным у літаратурным творы.

Пастаноўка лагічных націскаў вызначаецца сэнсам тэксту, аднак існуе і шэраг агульных правіл пастаноўкі лагічных націскаў.

1. У неразвітым сказе часцей за ўсё лагічны націск прыпадае на выказнік: Спаборніцтвы пачаліся. Калі дзейнік і выказнік мяняюцца месцамі, лагічны націск перамяшчаецца на дзейнік: Пачаліся спаборніцтвы.

2. Лагічны націск падае на новае паняцце, якое ўводзіцца ў выказванне, што дазваляе прыцягнуць увагу да новай інфармацыі: У паняцце атлетычнай падрыхтаванасці ўваходзіць развіццё ў спартсменаў такіх якасцей, як сіла, хуткасць, спрытнасць, вынослівасць. Для іх удасканалення, як у межах усяго хакея ў цэлым, так і ў межах асобных амплуа, знойдзены і распрацаваны разнастайныя арганізацыйна-метадычныя і педагагічныя сродкі круглагадовай трэніроўкі (паводле А. Тарасава).

3. Калі ў сказе ёсць супрацьпастаўленне прадметаў ці з’яў, то націск падае на тое слова, якое абазначае гэтыя супрацьпастаўленыя асобы, прадметы ці з’явы: Калі не бегаеш, пакуль здаровы, прыдзецца пабегаць, калі захварэеш (Гарацый).

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 13: M = I B C J L H A B I H J’ыразнае... · розных жанраў, карыстаючыся сродкамі інтанацыйнай выразнасці (тон, тэмп,

13

4. Лагічны націск падае на кожнае з пералічаных слоў у сказах з аднароднымі членамі: Двухразовыя трэніроўкі, заняткі са штангай, здачы розных нарматываў, залікаў – усё гэта, як у віры, закруціла Аляксея, прыціснула строгім рэжымам, навучыла ашчадна цаніць час (А. Камароўскі).

5. Пры спалучэнні прыметніка з назоўнікамі (калі няма супрацьпастаўлення) лагічны націск ставіцца на назоўнік: Яшчэ ў дзяцінстве рамантыка старажытнагрэчаскіх Алімпійскіх гульняў настолькі захапіла П’ера дэ Кубертэна, што з гадамі перарасла ў дзёрзкую мару – адрадзіць іх (паводле У. Ягорычава).

6. Пры спалучэнні двух назоўнікаў лагічны націск заўсёды падае на назоўнік, які стаіць у форме роднага склону і адказвае на пытанне чый? каго? чаго?: Такім чынам, з улікам ванкуверскіх перамог у скарбонцы беларусаў 9 медалёў (1–3–5) на 5 гульнях (В. Рудзіцкі).

Лагічны націск дапамагае выразіць думку, надаць ёй новае гучанне, не мяняючы слоў у сказе ці тэксце. Аднак не трэба перагружаць тэкст лагічнымі націскамі, бо ў гэтым выпадку маўленне ўспрымаецца з цяжкасцю.

Правільнасць пастаноўкі лагічных націскаў дапаможа праверыць прыём скелетавання – чытанне слоў, на якіх падае лагічны націск.

Эмацыянальная выразнасць чытання (КСР) Літаратура: 1. Каляда, А. А. Выразнае чытанне: вучэб. дапам. для студэнтаў філал.

фак. пед. ін-таў/ А.А.Каляда. – Мінск: Вышэйшая школа, 1989. – 270 с. 2. Кубасова, О.В.Выразительное чтение: пособие для студ. сред. пед.

учеб. заведений / О.В.Кубасова. / М.: Издательский центр «Академия», 2011. – 144 с.

3. Сучасная беларуская мова: вуч.дапам./ Л.М.Грыгор’ева [і інш.]; пад агульн.рэд. Л.М.Грыгор’евай.– Мінск: Выш. шк., 2007.–559 с.

4. Беларуская мова: Энцыклапедыя / пад рэд. А.Я.Міхневіча.– Мінск: БелЭН, 1994.– 655 с.

Узровень 1 (азнаямленне, разуменне) – максімальная адзнака 6 балаў 1. Дайце азначэнне, што такое інтанацыя, назавіце кампаненты

інтанацыі. 2. На аснове аналізу літаратуры [1, 3] запішыце значэнне тэрмінаў: сіла

голасу, лагічны націск, паўза, тэмп маўлення, рытм маўлення, мелодыка маўлення.

Узровень 2 (прымяненне, аналіз) – максімальная адзнака 8 балаў 1. Складзіце схему па тэме “Інтанацыя і яе кампаненты”. 2. Падбярыце заданні для школьнікаў на развіццё асобных кампанентаў

інтанацыі.

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 14: M = I B C J L H A B I H J’ыразнае... · розных жанраў, карыстаючыся сродкамі інтанацыйнай выразнасці (тон, тэмп,

14

Узровень 3 (сінтэз, ацэнка) – максімальная адзнака 10 балаў 1. Адзначце, пра якія асаблівасці інтанцыі чалавека сведчаць прыказкі і

прымаўкі: Эка понесло: ни конному, ни крылатому не догнать. За твоим языком

не поспеешь босиком. Горлом не возьмешь. Замолола безголова. Бормочет, как глухарь. Кричит, как выпь. Говорит, словно в стену горохом сыплет. У него слово слову костыль подает. Слово за словом на тараканьих ножках ползет. Говорит, что родит. Строчит, как из пулемета.

2. З падручнікаў па літаратурным чытанні для пачатковай школы падбярыце творы для развіцця інтанцыі. Пазначце, якія кампаненты інтанацыі можна адпрацаваць на прыкладзе твора.

Партытура чытання

Працуючы над увасабленнем зместу мастацкага твора ў вусным слове, трэба авалодаць не толькі ўменнем праводзіць выканальніцкі аналіз твора, але і тэхнікай гэтага працэсу. Праводзячы выканальніцкі аналіз, неабходна графічна фіксаваць вынікі сваёй працы. Умоўна гэты этап распрацоўкі мастацкага чытання літаратурнага твора можна назваць складаннем партытуры чытання.

Партытура чытання – графічнае абазначэнне элементаў мастацкага чытання.

Асноўная функцыя партытуры – сімвалічны паказ сродкаў мастацкага чытання, што спрыяе іх актуалізацыі ў памяці чытача: умоўны знак асацыіруецца з вядомымі спосабамі інтанацыйнага чытання тэксту.

Выкарыстоўваюцца наступныя ўмоўныя значкі: ┴ – кароткія паўзы (аддзяляюць маўленчыя такты) │ – лагічна завершаны фрагмент тэксту ║ – канец сказа V – псіхалагічная паўза _______________ – націскныя словы ________________ – больш значныя паводле сэнсу націскныя словы ______________ – словы, звязаныя паводле сэнсу з націскнымі ↑ – узыходны рух тону голасу ↓ – зыходны рух тону голасу (+) – паскарэнне тэмпу маўлення (-) – запавольванне тэмпу маўлення “гучна” “ціха” Складанне партытуры чытання – гэта дадатковы аналіз тэксту.

Партытур служыць творчым арыенцірам для выканаўцы ў яго будучай працы над творам. Чытальнік, аднойчы распісаўшы партытуру чытання, можа вярнуцца да яе кожны раз, калі зноў возьме для выканання гэты самы твор.

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 15: M = I B C J L H A B I H J’ыразнае... · розных жанраў, карыстаючыся сродкамі інтанацыйнай выразнасці (тон, тэмп,

15

Асаблівасці чытання літаратурных твораў розных жанраў

1. Паняцце пра род і жанр літаратуры. 2. Асаблівасці чытання эпічных твораў. 3. Асаблівасці чытання лірычных твораў. 4. Чытанне драматычных твораў. 5. Асаблівасці чытання твораў малых фальклорных жанраў. 1. Мастацкая літаратура ў залежнасці ад мэт і спосабаў адлюстравання

жыцця дзеліцца на тры галоўныя роды: эпас, лірыку, драму, а ўнутры роду – на віды, або жанры. Жанр – форма літаратурнага твора, якая склалася гістарычна на аснове ўвасаблення пэўнага зместу.

Эпас – род мастацкай літаратуры, мэта якога – узнаўленне падзей, знешніх у адносінах да аўтара, аб’ектыўнага ходу жыцця, дзе аўтар з’яўляецца як бы простым апавядальнікам таго, што адбываецца само па сабе.

Асновай эпічнага тэксту з’яўляецца сюжэт (сістэма падзей ў творы, у якой раскрываецца і развіваецца характар). Сюжэт звычайна грунтуецца на канфлікце, на супярэчнасцях, што ўзнікаюць паміж перасанажамі, іх поглядамі і перакананняямі, пачуццямі і імкненнямі.

Рухаючай сілай сюжэта з’яўляецца герой, таму што менавіта паводле яго ўчынкаў складаецца сюжэтны ланцужок.

Кампазіцыя – будова літаратурнага твора, размяшчэнне і спалучэнне асобных частак, састаўных элементаў сюжэта: экспазіцыя, завязка, развіццё дзеяння, кульмінацыя, развязка, эпілог.

Вобраз апавядальніка – гэта форма літаратурнага артыстызму пісьменніка. Апавядальнікам з’яўляецца або ўдзельнік ці сведка падзей, ім можа быць і сам аўтар або нейкая прыдуманая асоба.

Можна вылучыць чатыры асноўныя кампазіцыйныя будовы мастацкага тэксту. Аднак у творах у пачатковай школе часцей за ўсё можна вылучыць дзве:

1) Апавядальнік не названы і стылістычна не вылучаецца. Гэта тып кампазіцыі, у якім вобраз апавядальніка адсутнічае і ўсе сюжэтныя лініі, асаблівасці маўленчага ладу твора канцэнтруюцца ў вобразе аўтара. Гэта класічны тып апавядання ад 3-й асобы.

2) Апавядальнік названы, адзначаны займеннікам “я” і вылучаецца стылістычна з дапамогай моўных сродкаў.

Эпічныя жанры, якія вывучаюцца ў пачатковай школе: апавяданне, казка, байка.

Лірыка – адлюстраванне перажыванняў чалавека, яго душэўнага стану, пачуццяў. Для твораў лірычнага роду характэрны лірычны сюжет: змена настрою, карцін. Дзеючай асобай лірычных твораў з’яўляецца лірычны герой. Лірычны герой – вобраз асобы, ад імя якой ідзе размова ў лірычным творы, яго пачуцці, перажыванні, светаадчуванне. Нельга атаясамліваць лірычнага героя і аўтара.

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 16: M = I B C J L H A B I H J’ыразнае... · розных жанраў, карыстаючыся сродкамі інтанацыйнай выразнасці (тон, тэмп,

16

Лірычныя жанры, якія вывучаюцца ў пачатковай школе: вершы пейзажныя, грамадзянскія, патрыятычныя.

Драма – род літаратуры, у аснове якога ляжыць паказ напружанага, скразнога дзеяння, вырашэнне канфліктнай сітуацыі. Адрозніваецца ад іншых родаў літаратуры спосабам перадачы сюжэту – не праз апавяданне або маналог, а праз дыялогі персанажаў. Дзеянне адбываецца не ў мінулым, а цяпер, на вачах у чытача драматычнага твора або гледача спектакля, пастаўленага па гэтым творы.

Важнай асаблівасцю драмы з’яўляецца тое, што яна, як правіла, прызначаецца для пастаноўкі на сцэне, служыць літаратурнай асновай спектакля з яго спецыфічнымі сродкамі мастацкага выяўлення (ігра акцёраў, дэкарацыі, музыка, асвятленне і г.д.).

У пачатковай школе драматычныя творы практычна не вывучаецца. Але нярэдка на ўроках прымяняецца прыём драматызацыі.

2. У пачатковай школе вывучаюцца разнастайныя па змесце

апавяданні: у іх апісваюць карціны прыроды і працу людзей, жыццё дзяцей, паводзіны жывёл. Як правіла, гэта рэалістычныя творы (праўдзівае адлюстраванне жыцця), у якіх няшмат дзеючых асоб і адбываецца актыўнае дзеянне.

Чытанне апавяданняў вядзецца як звычайнае натуральнае маўленне. Учынкі герояў перадаюцца ў адпаведнасці з іх характарам і

паводзінамі. Неабходна імкнуцца перадаць маўленне герояў так, як гэта адбываецца ў жыцці.

Трэба звяртаць увагу на апісанне часу, месца дзеяння, каб увесці дзяцей у тыя абставіны, у якіх будуць развівацца падзеі.

Пачатак апавядання павінен прыцягнуць увагу дзяцей. Для гэтага неабходна, каб у голасе настаўніка гучала зацікаўленасць, імкненне паведаміць слухачам нешта займальнае.

Паміж эпізодамі апавядання робіцца паўза. Кульмінацыя твора чытаецца з большым напружаннем у голасе. Адзін з найбольш любімых жанраў малодшых школьнікаў – казкі. У

пачатковай школе вывучаюць народныя і літаратурныя казкі. Асновай усіх казак з’яўляецца гісторыя пра чароўныя прыгоды герояў,

аднак фальклорны сюжэт будуецца па традыцыйнай схеме, а літаратурны можа мець вольны шматпланавы варыянт пераказу падзей.

Народная казка – адзін з відаў фальклору, асаблівасць якога – вусны пераказ. Асноўныя кампазіцыйныя элементы – зачын, асноўная частка, канцоўка.

Казкі пабудаваны на антытэзе: дабро – зло, розум – глупства, працалюбства – лянота. Казачныя героі маюць устойлівы характар.

У народнай казцы сюжэтная лінія падпарадкоўваецца канкрэтнай схеме, якой павінен прытрымлівацца апавядальнік з мэтай захавання сэнсу аповеда.

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 17: M = I B C J L H A B I H J’ыразнае... · розных жанраў, карыстаючыся сродкамі інтанацыйнай выразнасці (тон, тэмп,

17

Адрозніваюць тры тыпы народных казак: пра жывёл, бытавыя, чарадзейныя. Напрыклад, у казках пра жывёл ўмоўна параўноўваюцца паводзіны жывёл і характары людзей, высмейваюцца чалавечыя заганы праз учынкі герояў твора – жывёл.

Сюжэт казак такога тыпу набліжаецца да сюжэтнай пабудовы твораў апавядальнага характару. Характэрным з’яўляецца наяўнасць зачыну, развіцця падзей, кульмінацыйнага моманту, развязкі.

У аснове чарадзейных казак ляжыць цудадзейны свет – гэта прадметны, фантастычна неабмежаваны свет, што ствараецца цудадзейным прынцыпам арганізацыі матэрыялу. Дзякуючы гэтаму, у такіх казках магчымыя “ператварэнні” і “звароты”, якія, звычайна, адбываюцца з дапамогай чароўных істот ці па іх волі.

Спецыфіка чытання залежыць ад тыпу казкі. Казкам пры жывёл характэрна натуральная размоўная інтанацыя з усімі

яе адценнямі. Многія казкі маюць дыялагічную форму, таму маўленне кожнага героя перадаецца з улікам яго характару і паводзін.

Такія ж рэкамендацыі можна даць і пры чытанні сацыяльна-бытавых казак.

А чароўныя казкі – самыя складаныя і па змесце і па форме. Пры іх чытанні трэба ўлічваць наступныя рэкамендацыі:

• казкі трэба расказваць, а не чытаць; • дзеці павінны адразу зразумець – герой станоўчы ці адмоўны, як

да яго трэба ставіцца; • трэба выдзяляць кантрасныя месцы; • зачын чытаецца з інтанацыяй зацікаўленасці, захопленасці,

таямнічасці; • казкі пабудаваны на паўторы эпізодаў, якія павінны аддзяляцца

паўзай; • пры трохкратным паўторы падзей павінна адбывацца нарастанне

эмацыянальнай напружанасці; • канцоўка казкі – гэта пераход у рэальны свет, што перадаецца

размоўнай манерай чытання; • у мове казак вельмі многа ўстойлівых выразаў, таўталагічных

паўтораў, пастаянных эпітэтаў. Для стварэння каларытнай казачнай мовы трэба пры чытанні выдзяляць іх інтанацыяй (запавольванне тэмпу, напеўнасць, узмацненне голасу).

Літаратурная казка 1) мае канкрэтнага аўтара, нязменны тэкст, зафіксаваны ў пісьмовай

форме, як правіла, большая па памеры; 2) вольны сюжэт; 3) ёй характэрны псіхалагізм – паглыбленае даследаванне ўнутранага

свету персанажаў; 4) вобразы-персанажы – не абагуленыя маскі-тыпажы, а непаўторныя

індывідуальныя характары;

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 18: M = I B C J L H A B I H J’ыразнае... · розных жанраў, карыстаючыся сродкамі інтанацыйнай выразнасці (тон, тэмп,

18

5) мацней выражана выяўленчасць: больш падрабязна, дэталёва апісана месца дзеяння, падзеі, знешнасць герояў;

6) ярка выражана аўтарская пазіцыя. Пры чытанні літаратурнай казкі спалучаюцца асаблівасці чытання

апавядання і казкі. Байка – невялікі твор сатырычнага зместу з алегарычным сюжэтам і

вывадам у канцы ці пачатку. Яе героі – часцей за ўсё жывёлы – з’яўляюцца носьбітамі пэўнай чалавечай заганы. У байцы можа і не быць станоўчага героя.

Байка дзеліцца на дзве часткі: алегарычная і мараль. Алегарычная частка мае сюжэт, герояў. Героі – часцей за ўсё жывёлы –

носьбіты пэўных рыс: ліса – хітрая, муравей – працалюбівы, асёл – неразумны і г.д. У аснове сюжэта ляжыць канфлікт.

3. Асноўная ўвага пры чытанні лірычных твораў звяртаецца на

эмацыянальны стан, пачуцці. Для твораў лірычнага роду характэрны лірычны сюжет, хоць сюжэта ў эпічным сэнсе можа і не быць. Дзеючай асобай лірычных твораў з’яўляецца лірычны герой. Пры стварэнні вобразу лірычнага героя адбываецца псіхалагічны адбор: некаторыя рысы характару завастраюцца, абагульняюцца, выдзяляюцца, некаторыя – адыходзяць на другі план. Вобраз лірычнага героя, як правіла, акружаны іншымі вобразамі, патлумачыць спецыфіку якіх дапамагае зноў жа ўвага да форм мастацкай выразнасці. Асаблівасць верша Прыёмы аналізу Карціна – адлюстраванне жыцця

Малюнак як спосаб выражэння ўнутраннага бачання чытача, яго адпаведнасць аўтарскаму вобразу. Складанне “карціннага” плана, асацыятыўных ланцужкоў, сістэмы вобразаў.

Пачуцці, настрой Вызначэнне лірычнага сюжэта, матываў, развіцця пачуццяў. Складанне “партытуры пачуццяў”.

Слова – сродак эмацыянальна-вобразнай інфармацыі

Праца са словамі, якімі непасрэдна малюецца вобраз. Павольнае чытанне.

Пры аналізе неабходна арыентавацца на сюжэт верша. Выдзяляюцца чатыры віды сюжэтаў:

1) сюжэт як развіццё думкі, перажывання, роздуму, пачуцця, настрою аўтара. Такі верш нельга пераказваць. Аналіз грунтуецца на канцэпцыі «сатворчасці», калі верш не раскладаюць на кампаненты, а ствараюць яго мікра- і макравобразную структуру, следам за паэтам тлумачаць сувязь слоў і вобразаў, спасцігаюць глыбіню паэтычнага слова;

2) сюжэт як падзея, факт, з’ява. Такія творы варта пераказаць, бо пераказ вершаванага твора цудоўна развівае маўленне вучняў. Таксама неабходна выкарыстоўваць каменціраванне, аргументаванне;

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 19: M = I B C J L H A B I H J’ыразнае... · розных жанраў, карыстаючыся сродкамі інтанацыйнай выразнасці (тон, тэмп,

19

3) камбінаваны сюжэт. У такіх творах спалучаецца і аўтарскае разважанне, і факт, і падзея;

4) двухслойны сюжэт. Найчасцей сустракаецца ў вершах, прысвечаных падзеям, якія могуць быць невядомымі або малавядомымі вучням. Выкарыстоўваецца гістарычны каментарый, разгорнутае паведамленне настаўніка.

Пры падрыхтоўцы да выразнага чытання твораў пейзажнай лірыкі настаўніку неабходна ставіць наступныя задачы:

1) развіваць уяўленне вучняў (уменне ўяўляць карціны прыроды, намаляваныя паэтам);

2) вучыць дзяцей вызначаць эмацыянальную танальнасць верша, бачыць дынаміку эмоцый;

3) ствараць умовы для ўзнікнення суперажывання, спагады, магчымасць абгрунтоўваць свае пачуцці (дзецям і настаўніку).

Аналіз вершаў пейзажнай лірыкі складаецца з двух узаемазвязаных блокаў метадычных прыёмаў. Першы блок скіраваны на фарміраванне ўмення ўзнаўляць карціны, намаляваныя аўтарам. Сюды адносяцца такія прыёмы, як перачытванне па карцінах, слоўнікава-семантычная праца, вызначэнне выяўленчых сродкаў мовы, іх усведамленне, стылістычны эксперымент.

Другі блок прыёмаў садзейнічае пранікненню ў эмацыянальную танальнасць пейзажу з мэтай вызначыць, які настрой выклікае ў паэта тая ці іншая карціна, ці змяняецца гэты настрой на працягу ўсяго тэксту (“дынаміка пачуццяў”). Дасягнуць гэтага можна з дапамогай такіх прыёмаў, як аналіз эмацыянальна-экспрэсіўнай лексікі; слоўнік/карта настрою, акцэнтнае вычытванне (вучань канцэнтруе ўвагу на вычытванні перажыванняў, думак і пачуццяў лірычнага героя і сочыць за развіццём, зменамі яго эмацыянальнага стану), маляванне колерам (каляровыя плямы), музыкальнае ілюстраванне, прыёмы, якія рыхтуюць да выразнага чытання верша.

4. Драма – род літаратуры, у аснове якога ляжыць паказ напружанага,

скразнога дзеяння, вырашэнне канфліктнай сітуацыі. Само грэчаскае слова “drama” перакладаецца як “дзеянне”.

У адносінах да драмы ўзнікае патрабаванне яе сцэнічнасці. Сюды ўваходзяць і патрэба ў драме выразнага канфлікту, які ўзнікае адразу і рухае дзеянне, праходзячы праз усе эпізоды, і своеасаблівасць яе хранатопу (абмежаванасць працягу спектакля і месца яго дзеяння), і гучнасць маўлення персанажаў-акцёраў (каб чулі гледачы), і магчымасці тэатральных дэкарацый, асвятлення, музычнага суправаджэння. Канфлікт – аснова драмы Аналіз і ацэньванне пазіцый розных бакоў у

канфліктнай сітуацыі. Герой – дзеючая асоба Аналіз учынкаў героя, яго маўлення. Падтэкст – унутраны змест

Аналіз паўтораў, паўз. Высвятленне ўнутранага сэнсу дзеянняў.

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 20: M = I B C J L H A B I H J’ыразнае... · розных жанраў, карыстаючыся сродкамі інтанацыйнай выразнасці (тон, тэмп,

20

Аўтарская пазіцыя Вызначэнне аўтарскай пазіцыі пры “адсутнасці” аўтара ў драме.

Аналіз драматычнага твора прадугледжвае высвятленне сферы дзеяння, выяўленне канфліктаў, жыццёвых супярэчнасцей, разгляд сюжэта твора. Асабліва важна спыніць увагу вучняў на канфлікце. Канфлікт у драматычным творы выяўляецца праз напружаную барацьбу персанажаў, барацьбу персанажа з абставінамі, барацьбу персанажа з самім сабой.

Вывучэнне зместу драматычнага твора, падрыхтоўка і распрацоўка мастацкага чытання яго тэксту можа праводзіцца ў такой паслядоўнасці:

1) прачытаць п’есу; 2) прааналізаваць яе ідэйна-сацыяльны змест, вызначыць характары і

матывы паводзін дзеючых асоб; 3) выпісаць у літаратурны сшытак характарыстыкі, якія даюць кожнаму

герою іншыя дзеючыя асобы; 4) распрацаваць сродкі вобразна-эмацыянальнай і лагічнай выразнасці

чытання тэксту кожнай ролі; 5) прачытаць п’есу ці ўрывак з яе індывідуальна або па ролях; 6) паслухаць і прааналізаваць аўдыёзапіс па вывучаемай п’есе. Пры аналізе драматычных твораў вылучаюць наступныя этапы: 1. Чытанне п’есы. Першыя дзеі, як правіла, знаёмяць і з героямі, і з

сутнасцю канфлікту. Чытаць па ролях можна толькі тады, калі настаўнік патлумачыць, што сабой уяўляюць персанажы.

2. Назіранне над сцэнічным дзеяннем. Аналізуецца цэнтральная і “пабочныя” лініі. Паколькі дзеянне драматычнага твора праяўляецца ў характарах дзеючых асоб, якія уступаюць у канфлікт, то адначасова ідзе назіранне над вобразамі-персанажамі. Для актывізацыі вучнёўскіх уяўленняў малююцца мізансцэны. Назіраючы за паводзінамі, учынкамі, перажываннямі персанажаў у розных сітуацыях, школьнікі спасцігаюць сутнасць характараў, раскрытых драматургам. Асаблівая ўвага надаецца назіранню над мовай.

3. Абагульненне назіранняў. Праводзіцца пасля кантэкстуальнага аналізу, пасля назіранняў над праблемай і над вобразамі. Гэта праца ў кожным канкрэтным выпадку носіць слецыфічны характар.

5. Да твораў малых фальклорных жанраў, што вывучаюцца ў школе,

адносяцца загадкі, прыказкі, скорагаворкі, лічылкі, забаўлянкі, пацешкі, калыханкі. Кожны з гэтых жанраў мае сваё значэнне: загадка дапамагае праверыць засваенне значэння слоў, прыказка – разуменне паняцця, скарагаворка – практыкаванне ў вымаўленні, лічылка – пачатак гульні.

У працэсе сэнсавай работы над загадкай трэба ўявіць намаляваную ў загадцы карціну. Пры чытанні падкрэсліваюцца найбольш важныя па сэнсе словы, якія дапамогуць адгадцы, вызначаецца месца і даўжыня паўз.

Для правільнага чытання прыказак неабходна правільна расставіць лагічныя паўзы.

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 21: M = I B C J L H A B I H J’ыразнае... · розных жанраў, карыстаючыся сродкамі інтанацыйнай выразнасці (тон, тэмп,

21

Першым этапам працы з прыказкай павінна стаць лексічная. Нярэдка ў гэтым фальклорным жанры выкарыстоўваюцца словы, невядомыя сучаснаму школьніку. Другі этап звязаны з разуменнем будовы прыказкі. Вялікая колькасць беларускіх прыказак заснавана на так званым двучленным тэматычным паралелізме, калі супастаўляюцца або супрацьпастаўляюцца дзве з’явы, два матывы, якія “як бы абменьваюца сваімі якасцямі, у выніку чаго звычайны радок напаўняецца мастацкім “рэчывам”. Такія прыказкі трэба дзяліць на часткі і тлумачыць кожную частку асобна. Актуалізацыя прамога значэння прыказкі дапаможа ўбачыць, што стала прататыпам для з’яўлення ўстойлівага выразу, якія жыццёвыя назіранні паслужылі асновай вобразнага абагульнення. Наступны этап працы з прыказкай – разуменне яе вобразнага значэння. Завяршыць гэты этап работы дапамогуць пытанні “Чаму вучаць нас гэтыя прыказкі? У якой сітуацыі яны могуць ужывацца?”.

Праца са скорагаворкай мае сваю спецыфіку. Пачынаецца яна гукавой размінкай. Першы раз скорагаворка вымаўляецца з бязгучнай артыкуляцыяй. Далей – павольна і шэптам, потым гучней і хутчэй.

Забаўлянкі, лічылкі і калыханкі не проста чытаюцца, іх вымаўленне, як правіла суправаджаецца пэўным дзеяннем. Таму тэмп і гучнасць чытання гэтых фальклорных твораў залежыць ад рухаў, як іх суправаджаюць.

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 22: M = I B C J L H A B I H J’ыразнае... · розных жанраў, карыстаючыся сродкамі інтанацыйнай выразнасці (тон, тэмп,

22

ПРАКТЫЧНЫ РАЗДЗЕЛ

Тэхніка выразнага чытання

Практыкаванні на пастаноўку правільнага дыхання Пытанні: 1. Як вы разумееце, што такое тэхніка выразнага чытання. 2. Што такое фанацыйнае дыханне, чым яно адрозніваецца ад

фізіялагічнага, якія патрабаванні ставяцца да фанацыйнага дыхання, да якога мышачнага тыпу адносіцца фанацыйнае дыханне?

Практыкаванні на дыханне • Устаць. Плечы разгарнуць. Галаву трымаць прама. Адну руку

пакласці на дыяфрагму, другую – на рэбры (адзін палец пад лапаткай, астатнія – абдымаюць рэбры). Удых, выдых (можна з гукам с, ш, ф), невялікая паўза, каб захацелася ўдыхнуць.

• Гульня “Злавіць камара”. Чытанне верша П.Пранузы “Бывай, лета!” (2 клас) • Прачытаць верш уголас. Растлумачыць невыдомыя словы. • Растлумачыць выразы вясёлкі букетаў, дружылі з сонцам. • Падабраць сінонімы да слова крочым. Чаму аўтар ужывае ў

вершы дзеяслоў крочым? • Паставіць націскі. Навучыцца вымаўляць словы з асіміляцыяй.

Аналіз верша • Якая тэма верша? Які настрой? • Хто лірычны герой верша? o З якой парой развітваюцца дзеці? Які ў іх настрой? o Якой пары года дзеці скажуць «прывітанне»? • Чаму лета дарагое, звонкае? Якія ўспаміны ў дзяцей пра лета? o Якое свята адзначаецца першага верасня? Выберыце правільны варыянт пастаноўкі дыхання ў першай страфе.

Аргументуйце. 1) Бывай, дарагое (удых) І звонкае лета! (удых) Нясём мы ў классы (удых) Вясёлкі букетаў. (удых) 2) Бывай, дарагое І звонкае лета! (удых) Нясём мы ў классы Вясёлкі букетаў. (удых Расставіць дыханне ў астатніх строфах. Прачытаць верш з паўзамі. Практыкаванні для пастаноўкі голасу • Вібрацыйны масаж. • Фразу Вучыцца ніколі не позна вымавіць на адным дыханні,

артыкуляцыйна выразна, але бязгучна, шэптам, напаўголасу.

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 23: M = I B C J L H A B I H J’ыразнае... · розных жанраў, карыстаючыся сродкамі інтанацыйнай выразнасці (тон, тэмп,

23

Чытанне прыказак. Прачытаць на адным дыханні. Потым з удыхам там, дзе пазначана. Што мяняецца пры чытанні з паўзай?

Добра таго вучыць, (удых) хто ўсё хоча ведаць. Кніга — маленькае акенца, (паўза, удых) ды праз яго ўвесь свет відзён. Да чаго розумам не дайду, (паўза, удых) тое ў кніжках я знайду. Практыкаванні на выпрацоўку дыкцыі Вымаўленне гукаў [с’], [з’]. Се, сё, сю, ся Зе, зё, зю, зя Прачытаць словы. Здзекі, з дзежкі, у гняздзе, без дзвярэй, з людзьмі,

злітуйся, з лёду, разліў, злічыць, разлюбіць, гарэзлівы, трасе рыззём, без зярняці, з зямлі, ззянне, з зязюляю, звяглівы, звязаць, з верасня, з ветрам, звер, з вясны, збіраць, збянтэжаны, з бядою, з Бягомля, зберагчы, размінуліся, цераз мяне, змёрз, змяняць, з мядзведзем, з мянушкаю, знянацку, з неба, лазня, блізняты, знявага, з пекла, з пякарні, з перцам, з пяску, з печы, лезці, з цяжкасцю, з цемры, без цябе, без Сяргея, без сядла, з селядцом.

Прачытаць скарагаворку. Не бойся звяглівага, а бойся куслівага Дамашняе заданне. Прачытаць верш Н.Галіноўскай “Дзень добры,

школа!. Расставіць паўзы. Дыкцыя і арфаэпія. Правілы літаратурнага вымаўлення галосных і

зычных гукаў Практыкаванні на пастаноўку дыхання • “Свяча”; • “Гукаперайманне”. Практыкаванні на пастаноўку голасу • Вібрацыйны масаж, • “Званы”. • Фразу Вучыцца ніколі не позна вымавіць на адным дыханні,

крыху расцягваючы галосныя, шэптам; шэптам, яшчэ больш расцягваючы галосныя; напаўголасу, артыкуляцыйна выразна; без напружання галасавых звязак, на поўны голас.

Практыкаванні на дыкцыю • Артыкуляцыйная размінка; • Вымаўленне гука [д]. Да, дэ, до, ду, ды Дадда, дэддэ, доддо, дудду, дыдды Прачытаць скарагаворку Дудар дудару дарма грае Чытанне калыханкі. Прачытаць уголас. Растлумачыць незразумелыя

словы, вызначыць арфаэпічныя складанасці. Люлі, люлі, люлі... Палез кот па дулі, Адмарозіў лапку,

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 24: M = I B C J L H A B I H J’ыразнае... · розных жанраў, карыстаючыся сродкамі інтанацыйнай выразнасці (тон, тэмп,

24

Прыйшоў грэцца ў хатку. Недзе кату дзецца, Лапачцы пагрэцца... Узлез бы на палаткі, Ды баіцца бабкі. Расставіць паўзы. Прачытаць са змяненнем сілы голасу і хуткасці. Выканальніцкі аналіз мастацкага твора

Ідэйна-эстэтычны аналіз мастацкага твора. Лінгвастылістычны аналіз

Практыкаванне на пастаноўку дыхання. Практыкаванні на пастаноўку голасу • Ліфт. • Сабачка. Практыкаванні на артыкуляцыю Практыкаванні на дыкцыю Вымаўленне плаўных зычных Ал, эл, іл, ол, ул, ыл Ла, лэ, лі, ло, лу, лы. Скорагаворка Інжынеры нівеліравалі, нівеліравалі, ды не

вынівеліравалі. Арфаэпія Адчапіць, адчыніць, пераплётчык, адцягнуць, матцы, суседскі,

суражскі, чэшскі, пражскі, падцёк, адцэджаны, адчайна, выкладчык, грамадскі, на печцы, наводчык, сшытак, на полачцы, счапляць, у сутычцы, перапісчык, падмазчык, зжаты, на печцы, на рэчцы.

Аналіз казкі У.Караткевіча “Жабкі і Чарапаха” Этапы працы. Чытанне ўголас Чытанне пад мікраскопам. Вызначэнне жанру. Аналіз кампазіцыі. Характарыстыка герояў (методыка В.Лазаравай). Пытанні (з падручніка): 1. Чаму чарапаха прыплыла да жаб? 2. Ці спадабаліся вам адносіны да яе жабак? Чаму? Як гэта іх

характарызуе? 3. Чаму Чарапаха пакрыўдзілася і вярнулася ў сваё балотца-возера? Ці

правільна яна зрабіла? 4. Як Уладзімір Караткевіч ацаніў учынкі герояў гэтай казкі? Знайдзіце

і зачытайце адпаведныя слова. Ці згодны вы з думкай аўтара? Чаму? 5. У якіх радках пісьменнік выказаў асноўную думку гэтай казкі?

Прачытайце.

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 25: M = I B C J L H A B I H J’ыразнае... · розных жанраў, карыстаючыся сродкамі інтанацыйнай выразнасці (тон, тэмп,

25

6. На якую тэму гэты твор? Дамашняе заданне. Аналіз казкі Н.Мацяш. “Залатое сэрца” Інтанацыйны аналіз мастацкага твора Практыкаванні на пастаноўку дыхання • Гукі свету Практыкаванні на пастаноўку голасу.

Скачок у ваду Вот оборот!

взлетаю И Как птица я вниз

Прыжок. стрелой взбегаю. скрываюсь

я легко быстро На вышку под водой

Практыкаванні на дыкцыю Це, цё, цю, ця Дзе, дзё, дзю, дзя Це-дзе, цё-дзё, цю-дзю, ця-дзя Дзе-це, дзё-цё, дзю-цю, дзя-ця Дзецце, дзёццё, дзюццю, дзяцця Цедздзе, цёдздзё, цюдздзю, цядздзя Скорагаворка Уцякай цецеручыха з цецеручанятамі. Інтанацыя. Прыёмы інтавання. • Інтанацыйныя схемы •

Ад навукі галава не баліць.

не баліць. галава

Ад навукі

Ад навукі галава

не баліць

галава Ад навукі

не баліць

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 26: M = I B C J L H A B I H J’ыразнае... · розных жанраў, карыстаючыся сродкамі інтанацыйнай выразнасці (тон, тэмп,

26

• Па танальным малюнку выказвання вызначце тып інтанацыйнай канструкцыі.

Дзе знаходзіцца мора. Дзе знаходзіцца мора? Яны купілі кнігі? Яны купілі кнігі. Яны купілі кнігі? Якое на ўзбярэжжы надвор’е. Якое на ўзбярэжжы надвор’е! (кепскае) Якое сёння свята? Якое сёння свята! • Вымавіць скарагаворкі, мяняючы лагічны націск і інтанацыю. Забіла б і баба лося, каб ёй удалося. (сумненне) Кумка кумцы па сакрэту, а кумка ўсяму свету. (асуджэнне) Ходзіць ціхенька, ды думае ліхенька. (хітра) Хваліла сябе Тадора і сёння і ўчора. (гонар) Хто косіць, хто не косіць, а есці ўсякі просіць. (стомленасць) Распрацоўка партытуры дыялога Чарапахі і жабак з казкі

У.Караткевіча. Дамашняе заданне. Скласці партытуру зачына казкі Н.Мацяш.

Навучыцца чытаць казку У.Караткевіча. Трэніроўка чытання мастацкіх твораў з улікам распрацаванай

партытуры

Практыкаванні на пастаноўку дыхання Чытанне верша Д.Свіфта “Дом, который построил Джек” Практыкаванні на дыкцыю і пастаноўку голасу Т-ш, т-ш, т-ш Тш, тш, тш Тш-тш-ч, тш-тш-ч, тш-тш-ч Ач, эч,оч, уч, ыч Ча, чэ, чо, чу, чы Тшачча, тшэччэ, шточчо, тшуччу, тшыччы Чачча, чэччэ, чоччо, чуччу, чыччы Скорагаворка Ніхто не бача, як сірата плача, але ўсякі бача, як сірата

скача.

Чытанне казак Н.Мацяш “Залатое сэрца” і У.Караткевіч “Жабкі і чарапаха”

Праца над вершамі А.Русака “Мой край” і Я. Журбы “Пчолка” Вызначэнне жанру, лірычнага героя. Прыём каменціраванае чытанне. Чытанне вершаў па падрыхтаванай партытуры. Дамашняе заданне. Аналіз верша Н.Гілевіча “Снежны дзед”. Скласці

партытуру верша.

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 27: M = I B C J L H A B I H J’ыразнае... · розных жанраў, карыстаючыся сродкамі інтанацыйнай выразнасці (тон, тэмп,

27

Асаблівасці чытання літаратурных твораў розных жанраў

Асаблівасці чытання лірычных твораў Маўленчая размінка (практыкаванні на пастаноўку дыхання, голас і

дыкцыю) Ф-в, ф-в, ф-в В-ф, в-ф, в-ф Афф, эфф, іфф, офф, уфф, ыфф Фа, фэ, фі, фо, фу, фы Авв, эвв, івв, овв, увв, ывв Ва, вэ, ві, во, ву, вы Вафф, вэфф, віфф, вофф, вуфф, выфф Ваффа, вэффэ, віффі, воффо, вуффу, выффы фавва, фэввэ, фівві, фовво, фувву, фыввы Скорагаворка: Фатограф сфатаграфаваў фітафага на фоне фінікавай

пальмы Чытанне верша В. Брусава “Буря с берега” Пастаноўка лагічных націскаў: • Восень кажа: «Ураджу», а вясна кажа: «Яшчэ пагляджу». • Добраму госцю вароты самі расчыняюцца. • Дожджык вымачыць, а сонейка высушыць. • 3 кім павядзешся, ад таго і набярэшся. • На хаценне ёсць цярпенне. • Пад ляжачы камень вада не цячэ. • Работа і корміць, і поіць, і жыць вучыць. • Слова не верабей: вылеціць, не зловіш. • Узімку сонца свеціць, ды не грэе. • Шчыраму сэрцу і чужая болька баліць. Спецыфіка аналізу верша

Змест лірычнага твора душэўныя перажыванні, пачуцці, падзеі ўнутранага жыцця

Вобраз, у якім выражаецца гэты змест

лірічны герой

Лірычная сітуацыя, прадстаўленая ў вершы

канфлікт героя са светам, з самім сабой або пэўны стан героя ў асаблівай для яго сітуацыі (сустрэча, нешчаслівая падзея, шчаслівая выпадковасць і г.д.)

Паказ навакольнага свет даецца апасродкавана, праз пержыванні

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 28: M = I B C J L H A B I H J’ыразнае... · розных жанраў, карыстаючыся сродкамі інтанацыйнай выразнасці (тон, тэмп,

28

асяроддзя героя Асаблівасці лірычнай кампазіцыі

лірычны сюжэт разгортваецца праз перажыванні героя

Асаблівасці паэтычнай мовы

выкарыстанне тропаў; паэтычны сінтаксіс, паэтычная фанетыка (рытм)

Параўнальны аналіз вершаў Я.Журбы “Пчолка”, Я.Коласа “Усход

сонца”, У. Карызны “Люблю цябе, Белая Русь”, Л. Дайнекі “Любіце мову”. Асаблівасці чытання твораў малых фальклорных жанраў Маўленчая размінка. Прачытаце прыказкі і растлумачыць сэнс адной з іх (на выбар).

Паставіць паўзы і лагічныя націскі: • Навальніца ў верасні — восень будзе цёплая. • Гусі ляцяць — зімачку на хвасце цягнуць. • Зіма без снегу — не быць хлебу. • Якая зіма, такое і лета. • Студзень зямлю студзіць. • Вясна багата кветкамі, а восень — палеткамі. • Грак на гары — вясна на двары. • Красавік з вадою — май з травою. Распрацоўка партытуры твораў малых фальклорных жанраў

(лічылкі, заклічкі, загадкі, забаўлянкі).

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 29: M = I B C J L H A B I H J’ыразнае... · розных жанраў, карыстаючыся сродкамі інтанацыйнай выразнасці (тон, тэмп,

29

РАЗДЗЕЛ КАНТРОЛЮ ВЕДАЎ

Заданне да заліку (для студэнтаў завочнай формы атрымання адукацыі)

На залік студэнты павінны прадставіць у пісьмовай форме: 1. падабраныя гульні-практыкаванні для тэхнічнай размінкі вучняў

пачатковых класаў (практыкаванні на дыханне, голас і дыкцыю), 2. самастойна праведзены аналіз двух рознажанравых твораў з ліку

тых, што вывучаюцца ў пачатковай школе, 3. самастойна распрацаваныя партытуры гэтых твораў. Выразна прачытаць выбраныя творы. Патрабаванні да заліку (для студэнтаў дзённай формы атрымання

адукацыі)

Для допуску да заліку студэнты павінны прадставіць усе самастойна выкананыя заданні:

• заданні кіруемай самастойнай работы, • самастойна падабраныя гульні-практыкаванні для тэхнічнай

размінкі вучняў пачатковых класаў (практыкаванні на дыханне, голас і дыкцыю),

• самастойна праведзены аналіз мастацкіх твораў, • самастойна распрацаваныя партытуры празаічнага, паэтычнага

твора і твораў малых фальклорных жанраў. Да заліку студэнты рыхтуюць выразнае чытанне мастацкага твора.

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 30: M = I B C J L H A B I H J’ыразнае... · розных жанраў, карыстаючыся сродкамі інтанацыйнай выразнасці (тон, тэмп,

30

ДАПАМОЖНЫ РАЗДЗЕЛ

Праграма дысцыпліны

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 31: M = I B C J L H A B I H J’ыразнае... · розных жанраў, карыстаючыся сродкамі інтанацыйнай выразнасці (тон, тэмп,

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 32: M = I B C J L H A B I H J’ыразнае... · розных жанраў, карыстаючыся сродкамі інтанацыйнай выразнасці (тон, тэмп,

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 33: M = I B C J L H A B I H J’ыразнае... · розных жанраў, карыстаючыся сродкамі інтанацыйнай выразнасці (тон, тэмп,

33

ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА Адна з задач навучання чытанню ў пачатковай школе – развіваць

эмацыянальна-пачуццёвую сферу, творчае ўяўленне, вобразнае і крытычнае мысленне, творчыя здольнасці малодшых школьнікаў. Вырашэнню гэтай задачы садзейнічаюць урокі выразнага чытання. Таму праца па выразным чытанні мастацкага твора ўваходзіць у агульную сістэму прафесійнай падрыхтоўкі настаўніка пачатковых класаў. Вучэбная дысцыпліна “Выразнае чытанне” ўзбагачае студэнта сістэмай ведаў і ўменняў, якія даюць яму магчымасць самастойна рыхтавацца да расказвання і чытання мастацкіх твораў і навучыць выразнаму чытанню вучняў.

Мэта і задачы вучэбнай дысцыпліны Мэта вучэбнай дысцыпліны – падрыхтаваць кваліфікаванага

настаўніка пачатковых класаў, які валодае ведамі, уменнямі і навыкамі выразнага чытання мастацкага твора, спрыяць удасканаленню выразнага маўлення будучых настаўнікаў пачатковых класаў.

Задачы вучэбнай дысцыпліны: • пазнаёміць з тэхнікай выразнага чытання; • навучыць навыкам самастойнага выканальніцкага аналізу

мастацкага твора; • пазнаёміць са спецыфікай выразнага чытання эпічных, лірычных

і драматычных твораў; • выпрацаваць навыкі выразнага чытання мастацкіх твораў розных

жанраў. Месца вучэбнай дысцыпліны ў сістэме падрыхтоўкі спецыяліста з

вышэйшай адукацыяй, сувязь з іншымі вучэбнымі дысцплінамі Вучэбная дысцыпліна мае тэарэтычна-практычны характар: акрамя

знаёмства з асноўнымі тэарэтычнымі паняццямі, прадугледжана выпрацоўка практычных навыкаў выразнага чытання канкрэтных мастацкіх твораў школьнай праграмы.

Вучэбная дысцыпліна цесна звязана з іншымі курсамі – “Беларуская мова”, “Методыка выкладання беларускай мовы і літаратурнага чытання”, “Методыка выкладання рускай мовы і літаратурнага чытання”.

Патрабаванні да асваення вучэбнай дысцыпліны Вывучэнне вучэбнай дысцыпліны “Выразнае чытанне” павінна

забяспечыць фарміраванне ў студэнтаў акадэмічных, сацыяльна-асобасных і прафесійных кампетэнцый.

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 34: M = I B C J L H A B I H J’ыразнае... · розных жанраў, карыстаючыся сродкамі інтанацыйнай выразнасці (тон, тэмп,

34

Патрабаванні да акадэмічных кампетэнцый Студэнт павінен: АК-1. Умець выкарыстоўваць базавыя навукова-тэарэтычныя веды для

рашэння тэарэтычных і практычных задач. АК-5. Быць здольным параджаць новыя ідэі (валодаць крэатыўнасцю). АК-8. Валодаць навыкамі вуснай і пісьмовай камунікацыі. Патрабаванні да сацыяльна-асобасных кампетэнцый Студэнт павінен: САК-3. Валодаць здольнасцю да міжасобасных камунікацый. САК-5. Быць здольным да крытыкі і самакрытыкі. САК-7. Быць здольным ажыццяўляць самаадукацыю і ўдасканальваць

прафесійную дзейнасць. Патрабаванні да прафесійных кампетэнцый Студэнт павінен быць здольным: ПК-1. Кіраваць вучэбна-пазнаваўчай і вучэбна-даследчай дзейнасцю

навучэнцаў. ПК-2. Выкарыстоўваць аптымальныя метады, формы і сродкі

навучання. ПК-3. Арганізоўваць і праводзіць вучэбныя заняткі розных відаў і

форм. ПК-4. Арганізоўваць самастойную работу навучэнцаў. ПК-17. Ажыццяўляць прафесійную самаадукацыю і самавыхаванне з

мэтай ўдасканальвання прафесійнай дзейнасці. У працэсе вывучэння вучэбнай дысцыпліны студэнт павінен ведаць: • асноўныя паняцці тэорыі выразнага чытання; • этапы падрыхтоўкі да выразнага чытання; • паслядоўнасць і методыку выканальніцкага аналізу твора. У працэсе вывучэння вучэбнай дысцыпліны студэнт павінен умець: • самастойна праводзіць выканальніцкі аналіз мастацкага тэксту; • складаць партытуру тэксту; • выразна чытаць творы розных літаратурных родаў і жанраў. У працэсе вывучэння вучэбнай дысцыпліны студэнт павінен валодаць: • тэхнічнымі прыёмамі працы з голасам і дыханнем; • навыкамі правядзення сэнсавага і лагічнага аналізу твора; • навыкамі правільнага і дакладнага вымаўлення. Агульная колькасць гадзін і колькасць аўдыторных гадзін, што

адводзяцца на вывучэнне дысцыпліны

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 35: M = I B C J L H A B I H J’ыразнае... · розных жанраў, карыстаючыся сродкамі інтанацыйнай выразнасці (тон, тэмп,

35

Дысцыпліна чытаецце на 1 курсе ў І семестры. Вывучэнне вучэбнай дысцыпліны разлічана на 58 вучэбных гадзін, з якіх 34 аўдыторныя для дзённай формы атрымання вышэйшай адукацыі, у тым ліку 20 лекцыйных (з іх 4 адведзены на кіруемую самастойную работу) і 14 практычных. На самастойную работу адводзіцца 24 гадзіны. Форма кантролю – залік (1 семестр).

Для завочнай формы атрымання вышэйшай адукацыі на 1 курсе ў І семестры адведзена 10 аўдыторных гадзін, у тым ліку 8 – лекцыйных, 2 – практычныя. Форма кантролю – залік (2 семестр).

Для завочнай формы атрымання вышэйшай адукацыі (скарочаны тэрмін навучання) на ўстановачнай сесіі адведзена 8 аўдыторных гадзін, у тым ліку 6 – лекцыйных, 2 – практычныя. Форма кантролю – залік (1 семестр).

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 36: M = I B C J L H A B I H J’ыразнае... · розных жанраў, карыстаючыся сродкамі інтанацыйнай выразнасці (тон, тэмп,

36

ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА МАТЭРЫЯЛУ

1. Уводзіны ў дысцыпліну “Выразнае чытанне” Прадмет і задачы вучэбнай дысцыпліны, яе спецыфіка. Слова

настаўніка – сродак выхавання, адукацыі, навучання. Выразнае і мастацкае чытанне.

2. Тэхніка выразнага чытання

Гігіена голасу настаўніка. Умовы прафесійнага станаўлення голасу. Прычыны і асаблівасці парушэнняў голасу ў педагогаў.

Дыханне. Тыпы дыхання: фізіялагічны і фанацыйны (маўленчы); плечавы, грудны, рэберны, брушны (дыяфрагмавы), камбінаваны (рэберна-дыяфрагмавы). Залежнасць тыпу дыхання ад полу, узросту, фізіялагічнага стану чалавека. Патрабаванні да правільнага дыхання чытальніка: глыбокае, спакойнае, незаўважнае, кантралюемае, бясшумнае, аўтаматычнае. Практыкаванні на пастаноўку правільнага дыхання.

Моўны голас, паказчыкі галасавых дадзеных чытальніка: сіла і слабасць голасу, вышыня, палётнасць, вынослівасць, дыяпазон, рэгістр, мілагучнасць. Прафесійныя якасці аратарскага голасу. Недахопы аратарскага голасу.

Рэзанатары: гартань, поласць носа, рота, грудная клетка. Іх роля ва ўзмацненні гуку і надання прыемнага тэмбру голасу. Пасыл гуку і пастаноўка голасу.

Артыкуляцыя і дыкцыя. Артыкулятары: губы, зубы, пярэдняе і задняе нёба, язык, поласць носа. Недахопы артыкулятараў.

Дыкцыя і арфаэпія. Правілы літаратурнага вымаўлення галосных і зычных гукаў.

3. Выканальніцкі аналіз мастацкага тэксту

Спецыфіка выканальніцкага аналізу, яго адрозненне ад літаратуразнаўчага. Вучэнне К.Станіслаўскага.

Сэнсавы аналіз тэксту. Знаёмства са зместам твора. Асэнсаванне яго тэмы і ідэі. Кантэкст і падтэкст. Метады і прыёмы сэнсавага аналізу тэксту.

Вызначэнне тэматычных частак твора, фармулявання задачы чытання кожнай з іх. Ідэйна-эстэтычны аналіз мастацкага твора. Лінгвастылістычны аналіз.

Лагічны аналіз твора. Маўленчы такт. Дзяленне маўленчай плыні на маўленчыя такты.

Лагічныя паўзы. Паўзы і знакі прыпынку. Даўжыня паўз.

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 37: M = I B C J L H A B I H J’ыразнае... · розных жанраў, карыстаючыся сродкамі інтанацыйнай выразнасці (тон, тэмп,

37

Лагічны націск. Функцыі лагічнага націску ў выказванні. Правілы пастаноўкі лагічнага націску. Лагічны націс і знакі прыпынку.

Эмацыянальная выразнасць чытання. Інтанацыя чытання мастацкага твора. Кампананеты інтанацыі. Сувязь інтанацыі са зместам твора. Інтанацыйны аналіз мастацкага твора. Прыёмы інтанавання.

Сувязь чытальніка з аўдыторыяй. Міміка і жэсты, іх класіфікацыя. Выяўленча-выразныя магчымасці

жэстыкуляцыі.

4. Партытура чытання План распрацоўкі чытання мастацкага твора. Паняцце пра партытуру.

Партытурныя знакі. Графічнае абазначэнне паўз. Графічнае абазначэнне лагічнага націску. Трэніроўка чытання мастацкіх твораў з улікам распрацаванай партытуры.

5. Асаблівасці чытання літаратурных твораў розных жанраў

Жанравыя асаблівасці чытання эпічных твораў. Літаратурныя казкі. Лагічны і эмацыянальна-вобразны аналіз. Расказванне народных казак. Чытанне апавяданняў.

Чытанне баек. Алегарычныя вобразы і асаблівасці іх слоўнага ўвасаблення.

Асаблівасці чытання лірычных твораў. Лірычны герой і чытальнік. Стварэнне ў аўдыторыі адпаведнага настрою.

Чытанне драматычных твораў. Родавыя асаблівасці. Сцэнічная інтэрпрэтацыя. Чытанне па ролях.

Асаблівасці чытання твораў малых фальклорных жанраў.

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 38: M = I B C J L H A B I H J’ыразнае... · розных жанраў, карыстаючыся сродкамі інтанацыйнай выразнасці (тон, тэмп,

38

ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНАЯ КАРТА ВУЧЭБНАЙ ДЫСЦЫПЛІНЫ

Нум

ар

разд

зела

, тэ

мы

Назва раздзела, тэмы заняткаў

Колькасць аўдыторных гадзін

СРС

Інш

ае

Форма кантролю ведаў

Лек

цыі

Пра

кты

чны

я за

нятк

і

Сем

інар

скія

за

нятк

і

Лаб

арат

орны

я за

нятк

і

КС

Р

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 1 Уводзіны ў дысцыпліну “Выразнае чытанне”

(1 г.) 1

1.1 Прадмет і задачы дысцыпліны, яе спецыфіка. Слова настаўніка – сродак выхавання, адукацыі, навучання. Выразнае і мастацкае чытанне.

1 [1], [2], [3]

2 Тэхніка выразнага чытання (9 г.) 5 4 2.1 Гігіена голасу настаўніка. Умовы прафесійнага

станаўлення голасу. Прычыны і асаблівасці парушэнняў голасу ў педагогаў.

1 [1] Апытванне

2.2 Дыханне. Тыпы дыхання: фізіялагічны і фанацыйны (маўленчы); плечавы, грудны, рэберны, брушны (дыяфрагмавы), камбінаваны (рэберна-дыяфрагмавы). Залежнасць тыпу дыхання ад полу, узросту, фізіялагічнага стану чалавека. Патрабаванні да правільнага дыхання чытальніка.

2 2 [1], [2], [4], [5]

Падбор заданняў на пастаноўку дыхання

для малодшых школьнікаў

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 39: M = I B C J L H A B I H J’ыразнае... · розных жанраў, карыстаючыся сродкамі інтанацыйнай выразнасці (тон, тэмп,

39

2.3 Практыкаванні на пастаноўку правільнага дыхання.

2 [1], [2], [3]

Выкананне практычных

заданняў 2.4 Моўны голас, паказчыкі галасавых дадзеных

чытальніка: сіла і слабасць голасу, вышыня, палётнасць, вынослівасць, дыяпазон, рэгістр, мілагучнасць. Прафесійныя якасці аратарскага голасу. Недахопы аратарскага голасу. Рэзанатары: гартань, поласць носа, рта, грудная клетка. Пасыл гуку і пастаноўка голасу. Артыкуляцыя і дыкцыя. Артыкулятары: губы, зубы, пярэдняе і задняе нёба, язык, поласць носа. Недахопы артыкулятараў.

2 2 [1], [2], [5]

Падбор заданняў на пастаноўку голасу

для малодшых школьнікаў

2.4 Дыкцыя і арфаэпія. Правілы літаратурнага вымаўлення галосных і зычных гукаў.

2 [1], [2]

Чытанне скарагаворак,

вершаў 3 Выканальніцкі аналіз мастацкага тэксту (10

г.) 4 4 2/

3.1 Спецыфіка выканальніцкага аналізу, яго адрозненне ад літаратуразнаўчага. Вучэнне К.Станіслаўскага. Сэнсавы аналіз тэксту. Знаёмства са зместам твора. Асэнсаванне яго тэмы і ідэі. Кантэкст і падтэкст. Метады і прыёмы аналізу сэнсавага аналізу тэксту. Вызначэнне тэматычных частак твора,

2 2 [1], [2], [3], [4]

Апытванне

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 40: M = I B C J L H A B I H J’ыразнае... · розных жанраў, карыстаючыся сродкамі інтанацыйнай выразнасці (тон, тэмп,

40

фармулявання задачы чытання кожнай з іх. 3.2 Ідэйна-эстэтычны аналіз мастацкага твора.

Лінгвастылістычны аналіз. 2 [1],

[2], [3], [4]

Аналіз тэксту

3.3 Лагічны аналіз твора. Маўленчы такт. Дзяленне маўленчай плыні на маўленчыя такты. Лагічныя паўзы. Паўзы і знакі прыпынку. Даўжыня паўз. Лагічны націск. Функцыі лагічнага націску ў выказванні. Правілы пастаноўкі лагічнага націску. Лагічны націс і знакі прыпынку.

2 2 [1], [2], [5]

Апытванне

3.4 Эмацыянальная выразнасць чытання. Інтанацыя чытання мастацкага твора. Кампананеты інтанацыі. Сувязь інтанацыі са зместам твора.

2/ [1], [2], [3]

Падбор дыдактачнага

матэрыялу 3.5 Інтанацыйны аналіз мастацкага твора. Прыёмы

інтанавання. Сувязь чытальніка з аўдыторыяй. Міміка і жэсты, іх класіфікацыя. Выяўленча-выразныя магчымасці жэстыкуляцыі.

2 2 [1], [2], [3]

Аналіз тэксту

4 Партытура чытання (4 г.) 2 2 4.1 План распрацоўкі чытання мастацкага твора.

Паняцце пра партытуру. Партытурныя знакі. Графічнае абазначэнне паўз. Графічнае абазначэнне лагічнага націску.

2 2 [1], [2]

4.2 Трэніроўка чытання мастацкіх твораў з улікам распрацаванай партытуры.

2 [1], [2]

Распрацоўка партытуры

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 41: M = I B C J L H A B I H J’ыразнае... · розных жанраў, карыстаючыся сродкамі інтанацыйнай выразнасці (тон, тэмп,

41

5 Асаблівасці чытання літаратурных твораў розных жанраў (10 г.)

4 4 2/

5.1 Жанравыя асаблівасці чытання эпічных твораў. Літаратурныя казкі. Лагічны і эмацыянальна-вобразны аналіз. Расказванне народных казак. Чытанне апавяданняў.

2 2 [1], [3], [5]

Расказванне казак

5.2 Чытанне баек. Алегарычныя вобразы і асаблівасці іх слоўнага ўвасаблення.

2/ [1], [3]

Чытанне баке

5.3 Асаблівасці чытання лірычных твораў. Лірычны герой і чытальнік. Стварэнне ў аўдыторыі адпаведнага настрою.

2 4 [1], [3], [5]

Чытанне вершаў

5.4 Чытанне драматычных твораў. Родавыя асаблівасці. Сцэнічная інтэрпрэтацыя. Чытанне па ролях.

2 [1], [3], [5]

Інсцэніроўка

5.5 Асаблівасці чытання твораў малых фальклорных жанраў.

2 6 [3], [4]

Чытанне твораў

Усяго 16 14 4 24

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 42: M = I B C J L H A B I H J’ыразнае... · розных жанраў, карыстаючыся сродкамі інтанацыйнай выразнасці (тон, тэмп,

42

ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНАЯ КАРТА ВУЧЭБНАЙ ДЫСЦЫПЛІНЫ для завочнай формы атрымання адукацыі

Нум

ар

разд

зела

, тэ

мы

Назва раздзела, тэмы заняткаў

Колькасць аўдыторных гадзін

Форма кантролю ведаў

Лек

цыі

Пра

кты

чны

я за

нятк

і

Сем

інар

скія

за

нятк

і

Лаб

арат

орны

я за

нятк

і

КС

Р

Інш

ае

1 2 3 4 5 6 7 8 9 1 курс І семестр 1 Уводзіны ў дысцыпліну “Выразнае чытанне”

(1 г.) 1

1.1 Прадмет і задачы дысцыпліны, яе спецыфіка. Слова настаўніка – сродак выхавання, адукацыі, навучання. Выразнае і мастацкае чытанне.

1 [1], [2]

2 Тэхніка выразнага чытання (3 г.) 3 2.1 Гігіена голасу настаўніка. Умовы прафесійнага

станаўлення голасу. Прычыны і асаблівасці парушэнняў голасу ў педагогаў.

1 [1], [2]

Апытванне

2.2 Дыханне. Тыпы дыхання: фізіялагічны і фанацыйны (маўленчы); плечавы, грудны, рэберны, брушны (дыяфрагмавы), камбінаваны (рэберна-дыяфрагмавы). Моўны голас, паказчыкі галасавых дадзеных чытальніка: сіла і слабасць

2 [1], [2], [3], [5]

Выкананне практычных

заданняў

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 43: M = I B C J L H A B I H J’ыразнае... · розных жанраў, карыстаючыся сродкамі інтанацыйнай выразнасці (тон, тэмп,

43

голасу, вышыня, палётнасць, вынослівасць, дыяпазон, рэгістр, мілагучнасць. Артыкуляцыя і дыкцыя.

3 Выканальніцкі аналіз мастацкага тэксту (2 г.) 2 3.1 Спецыфіка выканальніцкага аналізу, яго

адрозненне ад літаратуразнаўчага. Вучэнне К.Станіслаўскага. Сэнсавы аналіз тэксту. Знаёмства са зместам твора. Асэнсаванне яго тэмы і ідэі. Кантэкст і падтэкст. Метады і прыёмы сэнсавага аналізу тэксту. Лагічны аналіз твора. Маўленчы такт. Дзяленне маўленчай плыні на маўленчыя такты. Лагічныя паўзы. Даўжыня паўз. Лагічны націск. Функцыі лагічнага націску ў выказванні. Правілы пастаноўкі лагічнага націску. Эмацыянальная выразнасць чытання. Інтанацыя чытання мастацкага твора.

2 [1], [2], [3], [5]

Аналіз тэксту

4 Партытура чытання (2 г.) 2 4.1 План распрацоўкі чытання мастацкага твора.

Паняцце пра партытуру. Партытурныя знакі. Графічнае абазначэнне паўз. Графічнае абазначэнне лагічнага націску.

2 [1], [2]

Распрацоўка партытуры

5 Асаблівасці чытання літаратурных твораў розных жанраў (2 г.)

2

5.1 Жанравыя асаблівасці чытання эпічных твораў. 2 [1], Чытанне твораў

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 44: M = I B C J L H A B I H J’ыразнае... · розных жанраў, карыстаючыся сродкамі інтанацыйнай выразнасці (тон, тэмп,

44

Літаратурныя казкі. Лагічны і эмацыянальна-вобразны аналіз. Расказванне народных казак. Чытанне апавяданняў. Чытанне баек. Алегарычныя вобразы і асаблівасці іх слоўнага ўвасаблення.

[2], [3], [5]

Усяго 8 2 1 курс ІІ семестр залік

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 45: M = I B C J L H A B I H J’ыразнае... · розных жанраў, карыстаючыся сродкамі інтанацыйнай выразнасці (тон, тэмп,

45

ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНАЯ КАРТА ВУЧЭБНАЙ ДЫСЦЫПЛІНЫ для завочнай формы атрымання адукацыі (3,5 г.н.)

Нум

ар

разд

зела

, тэ

мы

Назва раздзела, тэмы заняткаў

Колькасць аўдыторных гадзін

Форма кантролю ведаў

Лек

цыі

Пра

кты

чны

я за

нятк

і

Сем

інар

скія

за

нятк

і

Лаб

арат

орны

я за

нятк

і

КС

Р

Інш

ае

1 2 3 4 5 6 7 8 9 2 Тэхніка выразнага чытання (2 г.) 2 2.1 Гігіена голасу настаўніка. Умовы прафесійнага

станаўлення голасу. Прычыны і асаблівасці парушэнняў голасу ў педагогаў. Дыханне. Тыпы дыхання: фізіялагічны і фанацыйны (маўленчы); плечавы, грудны, рэберны, брушны (дыяфрагмавы), камбінаваны (рэберна-дыяфрагмавы). Моўны голас, паказчыкі галасавых дадзеных чытальніка: сіла і слабасць голасу, вышыня, палётнасць, вынослівасць, дыяпазон, рэгістр, мілагучнасць. Артыкуляцыя і дыкцыя.

2 [1], [2], [5]

Выкананне практычных

заданняў

3 Выканальніцкі аналіз мастацкага тэксту (2 г.) 2 3.1 Спецыфіка выканальніцкага аналізу, яго

адрозненне ад літаратуразнаўчага. Вучэнне 2 [1],

[2], [3],

Аналіз тэксту

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 46: M = I B C J L H A B I H J’ыразнае... · розных жанраў, карыстаючыся сродкамі інтанацыйнай выразнасці (тон, тэмп,

46

К.Станіслаўскага. Сэнсавы аналіз тэксту. Знаёмства са зместам твора. Асэнсаванне яго тэмы і ідэі. Кантэкст і падтэкст. Метады і прыёмы аналізу. Лагічны аналіз твора. Маўленчы такт. Дзяленне маўленчай плыні на маўленчыя такты. Лагічныя паўзы. Даўжыня паўз. Лагічны націск. Функцыі лагічнага націску ў выказванні. Правілы пастаноўкі лагічнага націску. Эмацыянальная выразнасць чытання. Інтанацыя чытання мастацкага твора.

[4]

4 Партытура чытання (2 г.) 2 4.1 План распрацоўкі чытання мастацкага твора.

Паняцце пра партытуру. Партытурныя знакі. Графічнае абазначэнне паўз. Графічнае абазначэнне лагічнага націску.

2 [1], [2]

Распрацоўка партытуры

5 Асаблівасці чытання літаратурных твораў розных жанраў (2 г.)

2

5.1 Жанравыя асаблівасці чытання эпічных твораў. Літаратурныя казкі. Лагічны і эмацыянальна-вобразны аналіз. Расказванне народных казак. Чытанне апавяданняў. Чытанне баек. Алегарычныя вобразы і асаблівасці іх слоўнага ўвасаблення.

2 [1], [2], [3], [5]

Чытанне твораў

Усяго 6 2 залік

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 47: M = I B C J L H A B I H J’ыразнае... · розных жанраў, карыстаючыся сродкамі інтанацыйнай выразнасці (тон, тэмп,

47

Патрабаванні да выканання самастойнай работы студэтаў

№ п/п

Назва тэмы, раздзела

Колькасць гадзін на

СРС

Заданне Форма выканання

1 Дыханне. Тыпы дыхання

2 Падбор сістэмы практыкаванняў гульнёвага характару на пастаноўку дыхання для малодшых школьнікаў

Выкананне практыкаванняў

2 Моўны голас 2 Падбор сістэмы практыкаванняў гульнёвага характару на пастаноўку голасу для малодшых школьнікаў

Выкананне практыкаванняў

3 Сэнсавы аналіз тэксту

2 Сэнсавы аналіз мастацкага твора з прымяненнем розных прыёмаў аналізу

Распрацоўка сістэмы

пытанняў па тэксце

4 Лагічны аналіз твора

2 Лагічны аналіз мастацкага твора з ліку тых, што вывучаюцца ў пачатковай школе

Распрацоўка сістэмы

пытанняў па тэксце

5 Інтанацыйны аналіз мастацкага твора

2 Распрацоўка інтанацыйнага малюнка тэксту

Чытанне тэксту ў адпаведнасці

з інтанацыйным малюнкам

5 Партытура чытання

2 Распрацоўка партытуры чытання двух мастацкіх тэкстаў

Выразнае чытанне твора

6 Жанравыя асаблівасці чытання эпічных твораў

2 Распрацоўка партытуры і падрыхтоўка выразнага чытання народнай і літаратурнай казак

Выразнае чытанне твора

7 Асаблівасці чытання лірычных твораў

4 Распрацоўка партытуры і падрыхтоўка выразнага чытання вершаў розных жанраў

Выразнае чытанне твора

8 Абагульненне матэрыялу, падрыхтоўка

6 Падбор матэрыялу для заліку, падрыхтоўка сцэнара, распрацоўка

Выразнае чытанне твора

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 48: M = I B C J L H A B I H J’ыразнае... · розных жанраў, карыстаючыся сродкамі інтанацыйнай выразнасці (тон, тэмп,

48

да заліку партытуры

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 49: M = I B C J L H A B I H J’ыразнае... · розных жанраў, карыстаючыся сродкамі інтанацыйнай выразнасці (тон, тэмп,

49

ЛІТАРАТУРА

Асноўная 1. Васілеўская, А. С. Выразнае чытанне : вучэб.-метад. комплекс па

вучэб. дысцыпліне для спецыяльнасці 1-01 02 01 Пачатковая адукацыя [Электронны рэсурс] / А. С. Васілеўская // Репозиторий БГПУ. – Рэжым доступу: https://elib.bspu.by/handle/doc/2304. – Дата доступу: 18.03.2019.

Дадатковая 2. Каляда, А. А. Выразнае чытанне : вучэб. дапам. для студэнтаў

філалаг. фак. пед. ін-таў / А. А. Каляда. – Мінск : Выш. шк., 1989. – 270 с. 3. Кубасова, О. В. Выразительное чтение : пособие для студентов сред.

пед. учеб. заведений / О. В. Кубасова. – М. : Академия, 2011. – 144 с. 4. Лазарева, В. А. Технология анализа художественного текста на

уроках литературного чтения в начальной школе / В. А. Лазарева. – М. : Ин-т инноваций в образовании : ОНИКС 21 век, 2003. – 96 с.

5. Паўлоўская, В. І. Выразнае чытанне ў пачатковых класах / В. І. Паўлоўская. – Мінск : Нар. асвета, 1980. – 77 с.

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 50: M = I B C J L H A B I H J’ыразнае... · розных жанраў, карыстаючыся сродкамі інтанацыйнай выразнасці (тон, тэмп,

50

СПІС РЭКАМЕНДАВАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ

1. Каляда, А. А. Выразнае чытанне : вучэб. дапам. для студэнтаў філалаг. фак. пед. ін-таў / А. А. Каляда. – Мінск : Выш. шк., 1989. – 270 с.

2. Каляда, А. А. Расказванне і чытанне ў дзіцячым садзе / А. А. Каляда. – Мінск: Нар. Асвета, 1978. – 176 с.

3. Кубасова, О. В. Выразительное чтение : пособие для студентов сред. пед. учеб. заведений / О. В. Кубасова. – М. : Академия, 2011. – 144 с.

4. Лазарева, В. А. Технология анализа художественного текста на уроках литературного чтения в начальной школе / В. А. Лазарева. – М. : Ин-т инноваций в образовании : ОНИКС 21 век, 2003. – 96 с.

5. Паўлоўская, В. І. Выразнае чытанне ў пачатковых класах / В. І. Паўлоўская. – Мінск : Нар. асвета, 1980. – 77 с.

6. Шестакова, Е. Говори красиво и уверенно. Постановка голоса и речи / Е. Шестакова. – СПб.: Питер, 2014. – 192 с.

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ